25 красавiка 2024, Чацвер, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцяблянка аддала «экстрасэнсам» больш за $100 тысяч

14
Віцяблянка аддала «экстрасэнсам» больш за $100 тысяч

У сур'ёзную суму выліліся віцяблянцы «магічныя рэцэпты» з хлебам і соллю.

Пяцідзесяцігадовая віцяблянка, уладальніца прыватнага бізнэсу, вельмі перажывала праз праблемы ў асабістым жыцці дачкі, якая рэгулярна сварылася з мужам, піша vitvesti.by.

Неяк бізнэс-лэдзі глядзела на расейскім кабельным тэлеканале перадачу «Магнетызм». Экстрасэнсы, парапсіхолагі і біяэнэргетыкі распавядалі, як яны дапамагаюць тэлегледачам і іх сваякам выходзіць з цяжкіх жыццёвых сітуацый і лячыць невылечныя хваробы. На экране быў нумар тэлефона, па якім заклікалі звяртацца ўсіх хто мае патрэбу ў падтрымцы. Жадаючы дапамагчы дачцэ, віцяблянка на наступны дзень патэлефанавала па ўказанаму расейскаму нумару.

На званок адказала жанчына, якая прадставілася памочніцай экстрасэнса. Уважліва выслухаўшы расказ, суразмоўніца сказала, што перадасць сутнасць яе праблемы біяэнэргетыкі з сусветным імем. Калі будзе прынятая рашэнне, якім чынам можна дапамагчы, ёй ператэлефануюць. Праз пару дзён пачуўся званок. Памочніца экстрасэнса паведаміла, што для развязання праблемы трэба правесці некалькі дарагіх магічных абрадаў. І назвала нумар банкаўскага рахунку, куды перавесці грошы.

- Віцяблянка перавяла 1000 даляраў, - распавядае пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Арцём Заікін. - Паведаміла пра гэта па тэлефоне памагатай экстрасэнса. А тая ёй патлумачыла, як здзейсніць магічны абрад. Трэба было ўзяць хлеб, яйка, соль. Пакласці ўсё гэта каля ложка і легчы. А ў гэты час у Расеі экстрасэнс нібыта ёй ачышчаў аўру.

У далейшым на працягу паўгода памочніца «знахаркі» рэгулярна давала віцябчанцы такія заданні, да прыкладу, прасіла паліць свечку вадой або на вуліцы дайсці да вакзала і вярнуцца назад.

- Кожны раз суразмоўніца пераконвала прадпрымальніцу, што дзеянне магічнага абраду наступіць толькі пасля пералічэння грошай, - працягвае Арцём Заікіна. - І тая пакорліва падпарадкавалася. З сакавіка да снежня 2016 года яна ў агульнай складанасці адправіла на банкаўскі рахунак «лекараў» больш за 110 тысяч даляраў.

Час ішоў, а дачка жанчыны па-ранейшаму сварылася з мужам. Таму аднойчы віцяблянка наважылася наўпрост спытаць у «лекара», чаму дапамога не дзейнічае. Зразумеўшы, што беларуска стала падазраваць іх у падмане, памочніца экстрасэнса дала чарговае заданне: купіць флакон яду і выпіць яго. Пры гэтым патлумачыла, што такі рытуал ўжываецца ў асабліва складаных выпадках і абавязкова дапаможа дачцэ наладзіць асабістае жыццё.

- Ашуканцы здагадваліся, што віцяблянка можа звярнуцца ў праваахоўныя органы, - распавядае Арцём Заікін, - і вырашылі ад яе пазбавіцца, прапанаваўшы скончыць жыццё самагубствам. Бо тады было б складана ўсталяваць фактычныя абставіны падзей. Балазе жанчына наважыла распавесці пра размову з «экстрасэнсам» свайму брату, які растлумачыў ёй усё і параіў пайсці ў міліцыю.

Гэтая гісторыя не адзіны выпадак за апошні час, калі жыхары Віцебшчыны добраахвотна аддавалі велізарныя сумы лекарам з тэлевізара. У нашай вобласці пацярпелі 6 чалавек, кожны з якіх выклаў за «дапамогу» ад 1 тысячы да 20 тысяч даляраў. Пацярпелыя ў асноўным пенсіянеры.

- Так, жыхары Полацка з хранічнымі захворваннямі спрабавалі вылечыцца шляхам зносін з экстрасэнсамі, рэкламу паслуг якіх знаходзілі ў расейскіх і ўкраінскіх тэлеперадачах, - паведамляе Арцём Заікін. - Хтосьці займаў грошы ці браў крэдыт, некаторыя трацілі апошнія ашчаджанні на чараўнікоў і экстрасэнсаў.

Каб не стаць ахвярай махляроў, Арцём Заікін раіць крытычна ўспрымаць інфармацыю з тэлевізара.

- Не варта давяраць невядомым лекарам, лепш за ўсё прыйсці на прыём да псіхолага або лекара, - кажа пракурор. Пры гэтым, звяртаючыся да прыватных медыкаў, неабходна цікавіцца наяўнасцю ў іх дакументаў на права ажыццяўляць медыцынскую дзейнасць. Наяўнасць іх - адна з гарантый аказання якасных паслуг.

Па вышэй згаданым фактах пракурорамі Віцебска і Полацкага раёна распачатыя крымінальныя справы. Матэрыялы для арганізацыі расследавання перададзеныя ва ўпраўленне следчага камітэта Віцебскай вобласці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках