20 красавiка 2024, Субота, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Мінец: Лозунг «Жыве Беларусь» проста лунаў у паветры

1
Валер Мінец: Лозунг «Жыве Беларусь» проста лунаў у паветры
Валерий Минец
Фото: racyja.com

Фэст у Лідзе паказаў, што беларусы крочаць у бок нацыянальнага адраджэння.

Лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Лідзе Валер Мінец падзяліўся ўражаннямі ад фестывалю, які прайшоў у горадзе 9 верасня і ў якім узялі ўдзел больш за сто тысяч чалавек. На канцэрце, якім скончыўся фестываль, выступілі гурты «Петля пристрастия», «Крамбамбуля», «Люмен» и «Океан Эльзи». Многія гледачы сустракалі іх бел-чырвона-белымі сцягамі, а на вуліцах Ліды гучалі патрыятычныя песні і лозунгі, паведамляе афіцыйны сайт БНК.

- Вялікая колькасць гасцей фестывалю была адзетая ў адзенне з нацыянальнай сімволікай, шмат хто быў у вышыванках. Бел-чырвона-белых стужак - проста процьма. Гэта ўсё яскрава падкрэслівае запатрабаванасць сённяшняга грамадства на аб'яднанне на агульнанацыянальнай глебе, праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцяў. Жартам хтосьці ўчорашняе мерапрыемства назваў «нацыяналістычным шабашам», - распавёў Валер Мінец.

Палітык адзначыў абсалютную адсутнасць на фэсце прарасейскай і мілітарысцкай сімволікі.

- Самым станоўчым чынам стваралі добразычлівую атмасферу маладыя артысты, якія на розных пляцоўках выконвалі «Грай», «Воинов света», шмат іншых патрыятычных песень. Гледачы спявалі разам, што паказвае абсалютную папулярнасць «баявых» хітоў, - кажа Валер Мінец. - Лозунг «Жыве Беларусь» проста лунаў у атмасферы, ім віталіся незнаёмыя людзі, ён быў чутны нават у тостах аматараў піва. Сённяшняе грамадства крочыць у бок нацыянальнага адраджэння - гэта відавочна.

Ці гатовыя гэтыя людзі выйсці ў такой жа колькасці на вуліцу, уліцца ў пратэстны рух? Большая частка далучыцца да ўжо дзейнага супраціву, які пачне хтосьці, але не яны, стануць за спіны тых першых шэрагаў абаронцаў Радзімы, якія адважацца ісці наперадзе. Пратэстны настрой узмацняецца штодня і набліжае час агульнанацыянальнага супраціву рэжыму ўнутранай акупацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках