25 красавiка 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ажубаліс: Еўропа занадта загулялася з дыктатарам Лукашэнкам

4
Ажубаліс: Еўропа занадта загулялася з дыктатарам Лукашэнкам
АЎДРОНЮС АЖУБАЛІС

Беларускім уладам ёсць што ўтойваць на вучэннях «Захад-2017».

Літоўскі палітычны дзеяч Аўдронюс Ажубаліс пракаментаваў «Радыё Свабода» апошні інцыдэнт з нявыдачай віз літоўскім экспэртам.

«Гэта паказвае, што з 2004 года ў Беларусі нічога не змянілася. Менавіта тады мяне вярнулі з беларускай мяжы, і наступныя 5 гадоў я быў неўязным у Беларусь. Цяпер гісторыя зноў паўтараецца».

Са слоў палітыка, еўрапейская супольнасць занадта «заігрывае» з дыктатарам Лукашэнкам і цяпер не мае рычагоў, каб на яго ўздзейнічаць. Таму чарговым разам даводзіцца канстатаваць, што Лукашэнка выкарыстоўвае Еўропу выключна ў карыслівых мэтах: альбо калі трэба атрымаць міратворчыя дывідэнды, альбо падключыць інстытуты, каб пахваляваць Крэмль.

Літоўскі палітык Лаўрынас Кашчунас гэтак жа не разумее, навошта беларускім уладам ускладняць сітуацыю напярэдадні вучэнняў «Захад-2017», правакуючы міжнародны скандал. І раз гэта здарылася, значыць, хаўруснікам ёсць што ўтойваць ад назіральнікаў. З гэтага вынікае, што манеўры не такія бяскрыўдныя, як гэта спрабуюць падаць вайсковыя генералы.

Дэпутат літоўскага Сейма Мантас Адаменас падтрымаў калег і выказаў занепакоенасць вучэннямі «Захад-2017». Пры гэтым яму, як і ўсім літоўскім палітыкам, неабыякавы статус Беларусі, якая ад хаўрусу з Расеяй першай рызыкуе страціць суверэнітэт. І запэўніў, што войскі NATO пільна сочаць за сітуацыяй і гатовыя да ўсякага сцэнару маштабных манеўраў.

Нагадаем, што ў Менску праходзіць міжнародная дыскусія на тэму «Рэгіянальная бяспека і вучэнні «Захад-2017». Погляд з Менска, Вільні, Варшавы і Кіева». Аўдронюс Ажубаліс і 5 дэпутатаў Сейма Літвы не змаглі трапіць на круглы стол, бо беларускія ўлады не выдалі ім віз.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках