Лідчанка: Калі Вяйшнорыя супраць улады, то чаму б і не
4- 11.09.2017, 12:12
- 23,962
Тэма Вяйшнорыі нечакана ўсплыла на фэце Lidbeer-2017.
Каб распавесці вам аб тым, як прайшоў фэст Lidbeer-2017, выданне kyky.org наважылася ўзяць інтэрв'ю ў лідскіх дзяўчат.
Адну з іх, па імені Таццяна, журналісты папрасілі выказацца на папулярную тэму Вяйшнорыі:
- Ты з Ліды?
- Ужо так. Нядаўна адвучылася ў Горадні і прыехала ў Ліду працаваць. Вось, проста цяпер працую. Я адзін з арганізатараў рыцарскага турніру. Цэнтр культуры гэта арганізоўвае. І я ў тым ліку - на падхваце. Дзесьці патрэбная дапамога - я там. Але пакуль усё паводле плану, усё добра.
- Што павінна быць на фэсце, каб можна было сказаць, што імпрэза ўдалася?
- Атмасфера павінна быць. Павінны быць людзі, захопленыя сваёй гісторыяй. Вось цяпер на трэцім сеансе ўжо 600 чалавек. Гэта вельмі радуе. Народ не проста праходзіць побач, а цікавіцца, разглядае нават мой убор. Няма такой прахалоды, ведаеце: «Што мне да таго?»
- Пытанне не ў тэму. Як ты ставішся да фемінізму?
- Ха. Гледзячы ў якім сэнсе. Можна гаварыць пра жанчын, для якіх іх правы ў магчымасці несці пакеты з крамы. Хтосьці разважае аб прафесіях. Хтосьці кажа пра залежнасць ад мужчын агулам. Асабіста для мяне ідэя быць абсалютна незалежнай ад мужчыны не цікавая. Я б хацела мець «сценку», за якой можна быць і мяккай, і пяшчотнай, і слабай. Канцэпцыя «я даб'юся ўсяго сама» - добрая ідэя. А вось быць такой халоднай сцервай - не, гэта мне не падабаецца.
- Вяйшнорыя. Чула што-небудзь пра гэта?
- Не. Растлумачце.
- Ты тут жывеш. Гэта ўмоўная дзяржава, прапісаная ў сцэнары будучых вучэнняў «Захад-2017». Паводле сцэнару, гэта краіна, якая ўключае ў сябе частку Беларусі, і ваюе з Беларуссю і Расеяй. Сталіца ўяўнай краіны - Ліда.
- Гэта весела.
- Але Вяйшнорыя адкалолася і супраць Беларусі.
- Гледзячы супраць каго. (Паніжае голас) Вясёлыя вы хлопцы. Калі супраць улады... Чаму не.
Нагадаем, што на фэсце Lidbeer-2017 невядомыя паднялі ў цэнтры Ліды сцяг Вяйшнорыі.