25 красавiка 2024, Чацвер, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Марчык: Прадпрымальнікі будуць страйкаваць і выходзіць на Плошчу

36
Віктар Марчык: Прадпрымальнікі будуць страйкаваць і выходзіць на Плошчу
ФОТА: EPA

У беларусаў застаўся толькі адзін шлях - выходзіць на акцыі пратэсту, каб абараніць свае інтарэсы.

Да 1 лютага 2019 года ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі павінны паэтапна падлучыцца да сістэмы кантролю касавага абсталявання. Гэта дазволіць падаткавікам дыстанцыйна кантраляваць прыбыткі ІП, якія праходзяць праз касавае абсталяванне.

Які сэнс уладам уводзіць такую сістэму кантролю, навошта падаткавікам адсочваць онлайн, як ідзе рэалізацыя тавару і да чаго ўсё гэта можа прывесці - сайт Charter97.org спытаў у прадстаўніка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Слоніме, былога прадпрымальніка Віктара Марчыка:

- Па-першае, сістэма кантролю касавага абсталявання дасць падаткавікам больш падстаў выяўляць нібыта «шэрыя схемы», а фактычна пойдзе масавая канфіскацыя і выпісвання штрафаў прадпрымальнікам. Упэўнены, што падаткавікі будуць шукаць усякую шчыліну, нагоду, каб ІП аштрафаваць. Можна сказаць, што ўлады знайшлі падставу для чарговых пабораў у бюджэт.

- На ваш погляд, да чаго могуць прывесці такія дзеянні ўрада?

- Калі штрафы для ІП будуць масавай з'явай, а штрафы прадпрымальнікам выпісваюць немаленькія, то хтосьці будзе закрывацца ці пераводзіць свой бізнэс у іншыя краіны, а хутчэй за ўсё гэта прывядзе да новых страйкаў, прадпрымальнікі выйдуць на Плошчу.

Улады да восені зрабілі шмат неабдуманых крокаў.

І я мяркую, што цяпер ўсякія іх дзеянні, накіраваныя супраць людзей, будуць прыводзіць да масавых акцыяў пратэсту, бо ў беларусаў ужо няма іншага выйсця.

Вось, напрыклад, адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч абвясціў на 20 кастрычніка «Марш абураных беларусаў 2.0».

На мой погляд, сістэма, якая цяпер заціскае людзей, не вытрымае напору і ў беларусаў проста будзе выбар: ці здавацца, або выходзіць на Плошчу абараняць свае інтарэсы. У прынцыпе, відавочна, што асноўная маса выйдзе на Плошчу.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках