25 красавiка 2024, Чацвер, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мужныя беларускія патрыёткі прадаўжаюць барацьбу»

2
«Мужныя беларускія патрыёткі прадаўжаюць барацьбу»
ВОЛЬГА НІКАЛАЙЧЫК

Беларускія жанчыны здольныя не толькі на ўдзел у акцыях, але і на арганізацыю пратэстаў.

Пра гэта «Радыё Рацыя» заявіў каардынатар форуму «Свабоду палітвязням», сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

«Улады баяцца, што не толькі падчас Акцыі папярэджання 8 верасня, але і падчас вучэнняў «Захад-2017» беларусы здольныя не толькі на ўдзел, але і на арганізацыю акцый пратэсту. І рэпрэсіі - дэманстрацыя таго, што так будзе з кожным, хто абараняе Беларусь і беларускасць. Але гэтыя мужныя жанчыны не здаюцца, нягледзячы на тое, што ў Ніны Багінскай і Вольгі Нікалайчык проста апісваюць маёмасць за гіганцкія штрафы, ладзяць гнюсныя правакацыі - накшталт навешвання ўначы на дзверы аднапавярховага драўлянага дома Вольгі свірнавага замка! Грэту Сабалеўскую вызвалілі з пастарунку ў дзень Акцыі папярэджання дзякуючы сведкам, што выклалі інфармацыю ў «Фэйсбуку». Вольга Нікалайчык прэвентыўна была затрыманая і асуджаная за акцыю 3 ліпеня на 10 дзён арышту», - заявіў палітык.

Нагадаем, што пасля Акцыі папярэджання стала вядома пра затрыманне 69-гадовай Ніны Багінскай, у якой адабралі ўласнаручна пашыты 9-метровы бел-чырвона-белы сцяг. Таксама стала вядома пра затрыманне пасля мітынгу актывісткі Грэты Сабалеўскай. Яна як раз трымала падчас акцыі згаданы сцяг-гігант.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках