19 красавiка 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Кошты прадуктаў падвысяць акурат перад Новым годам

1
Барыс Жаліба: Кошты прадуктаў падвысяць акурат перад Новым годам
БАРЫС ЖАЛІБА
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Еўрапейскія гульні - падстава для чарговага ўмяшання ўладаў у коштаўтварэнне.

Пасля слоў Лукашэнкі пра тое, што Беларусь не жыве будучымі Еўрапейскімі гульнямі, якія пройдуць у Менску летам 2019 года, чыноўнікі сталі часцей гаварыць пра гэта спартыўнае мерапрыемства.

Старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац напярэдадні паабяцаў, што гатэлі і сетка харчавання замарозяць кошты напярэдадні гульняў. Плануецца, што такая ініцыятыва закране, найперш, гатэлі і ўстановы грамадскага харчавання.

- Такія ж размовы ў нас вяліся, калі праводзіўся хакейны чэмпіянат свету, - у экспрэс-каментары «Салідарнасці» распавёў эканаміст Барыс Жаліба. - Ён прамінуў: і няма ніякіх звестак, які быў плюс. Думаю, што асаблівых даходаў мы не атрымаем і гэтым разам.

Суразмоўца нагадвае, што Еўрапейскія гульні - гэта мерапрыемства даволі новае і яшчэ не раскручанае:

- Не думаю, што Беларусі ўдасца атрымаць нешта. Гэта будзе палітычнае шоў, дзеля якога грошай не пашкадуюць. Будуць даводзіць, што ў нас «развітая эканоміка», якая дазваляе правесці мерапрыемства такога кшталту.

На думку экспэрта, зарабіць на правядзенні гульняў змогуць хіба што гатэлі, якія ў звычайны час пустуюць:

- Гатэлі, якія былі пабудаваныя да чэмпіянату свету ў хакеі 2014 года, цяпер запаўняюцца толькі на траціну. І выкручваюцца яны за кошт дадатковых даходаў: канферэнц-залаў, якія яны здаюць у арэнду, казіно і гэтак далей. Гэта значыць, для гатэльнай сферы гэта будзе плюс, але агулам - гэта ўсё ляжа на бюджэт.

У той жа час эканаміст папярэдзіў, што кошты не варта замарожваць на паўгода, бо гэта «наогул не ў рэчышчы рынкавай эканомікі»:

- Павінна быць свабоднае коштаўтварэнне, а кошт павінен ўраўнаважваць попыт і прапанову. У нас дзяржава заўсёды ўмешвалася ў гэтыя працэсы. І гэтае чарговае ўмяшанне, а гульні - падстава. Гэта дрэнна адаб'ецца, як на вытворцах, так і на гандлі.

Суразмоўца таксама дапускае варыянт, калі гандаль і вытворцы паспрабуюць закласці патэнцыйнае павышэнне ў кошты яшчэ да 1 студзеня, каб кампенсаваць выдаткі.

- Гэта вядзе да падвышэння коштаў у снежні - акурат перад Новым годам, - рэзюмаваў Барыс Жаліба.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках