6 траўня 2024, панядзелак, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат украінца Грыба: з Беларусі ў Расею яго вывезлі «невядомыя»

10
Адвакат украінца Грыба: з Беларусі ў Расею яго вывезлі «невядомыя»
ПАВЕЛ ГРЫБ

Адвакату ўдалося сустрэцца ў СІЗА Краснадара з выкрадзеным у Беларусі ўкраінскім патрыётам.

19-гадовага ўкраінца Паўла Грыба выкралі ў Гомелі «невядомыя» людзі і вывезлі ў Расею. Пра гэта сказаў сам Грыб, з якім удалося сустрэцца ягонаму адвакату Андрэю Сабініну, пра што ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Сустрэўся ў СІЗА з Паўлам Грыбам. Выглядае нармальна, але непакоіцца, што без лекаў. Таксама не развязаныя бытавыя праблемы. Я даў падпіску пра неразгалошванне, таму каментаваць сутнасць абвінавачвання не маю права. Са слоў самога Грыба, ён быў вывезены з Гомеля невядомымі людзьмі і перададзены іншым невядомым, і прыкладна праз пару дзён у Смаленскай вобласці быў аформлены пратакол затрымання. Пасля гэтага дастаўлены ў Краснадар. Як вы ўсё разумееце, у ізалятары ФСБ даглядаюць нават шарыкавую ручку, таму сказанае, калі і запісана, то не мной», - напісаў адвакат.

28 жніўня 2017 года вайсковы капелан Ігар Грыб заявіў, што яго 19-гадовы сын Павел паехаў да дзяўчыны ў Беларусь 24 жніўня і знік. Гомельскія сілавікі заявілі бацьку, што яго сына «шукаюць за тэрарыстычную дзейнасць» (ініцыятар - ФСБ), аднак не пацвердзілі затрыманне. Са слоў дзяўчыны, да якой Павел паехаў у Гомель, яе прымусілі прывабіць украінца ў Беларусь расейскія спецслужбы.

Пазней, 7 верасня, МЗС пацвердзіў, што Грыб знаходзіцца ў СІЗА расейскага Краснадара, яго абвінавачваюць у тэрарызме.

8 верасня МУС Беларусі заявіла, што супрацоўнікі ведамства не затрымлівалі Грыба, дадаўшы, што «працягваюцца яго пошукі».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках