29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севярынец: Давайце ўсёй краінай паслухаем, пра што Лукашэнка з Вакульчыкам праз тэлефон размаўляюць

14
Севярынец: Давайце ўсёй краінай паслухаем, пра што Лукашэнка з Вакульчыкам праз тэлефон размаўляюць
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: "Радыё Свабода"

Палітык пракаментаваў «фокус-покус» ад людзей у пагонах.

Сустаршыня БХД Павал Севярынец атрымаў ліст з Першамайскага РУУС Менска з вынікам міліцэйскай праверкі паводле факту выкарыстання незаконнага запісу ягонай тэлефоннай размовы вясной гэтага года, падчас абароны Курапатаў, паведамляе bchd.info.

З атрыманых тлумачэнняў прадстаўніка БТ, са слоў міліцыі Першамайскага РУУС, вынікае, што запіс ім падала «ананімная крыніца» (так у тэксце), а самі яны зусім не мелі на мэце «парушэнне правоў і законных інтарэсаў грамадзян».

Такім чынам, падсумоўвае намеснік начальніка ўправы А.В.Парашчук, прыкмет складу злачынства ў дзеяннях супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, якія падрыхтавалі тэлевізійны фільм з выкарыстаннем запісу тэлефоннай размовы няма.

- Фокус-покус, глядзіце: ваш тэлефон незаконна праслухалі, запіс ананімна перадалі на БТ і выкарыстоўвалі ў паклёпніцкім фільме, але ніякага парушэння закону няма! - каментуе вынікі «праверкі» Павел Севярынец. - Сорамна за людзей у пагонах. Дарагія мае, дзе ж вашая юрыдычная адукацыя? Гэта ж не гульні ў напарсткі, а падсудная справа. Калі ж усё законна, давайце разам, усёй краінай паслухаем, пра што там Лукашэнкі з Вакульчыкам праз тэлефон размаўляюць. Можа, акурат і выявім тады, што ж за такая «ананімная крыніца»?

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках