25 красавiка 2024, Чацвер, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не стала беларускага мастака Мікалая Маеўскага

1
Не стала беларускага мастака Мікалая Маеўскага
Мікалай Маеўскі

Мастак быў адным з арганізатараў першага мітынгу-рэквіема ў Берасці на Дзяды-1989.

Ён памёр 10 верасня.

Мікалай Маеўскі - майстар нацюрмортаў і маляўнічых пейзажаў. Большасць ягоных прац прысвечана Белавежскай пушчы - месцу нараджэння, працы і натхнення, піша nn.by.

Мікалай Маеўскі нарадзіўся 1 сакавіка 1950 года ў пушчанскай вёсцы Дварцы ў Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці. Менавіта тут мастак напісаў вялікую колькасць маляўнічых палотнаў. Выстаўляўся за мяжой: у ЗША, Швэцыі, Нямеччыне, Францыі, Японіі, Турцыі.

Мастак быў адным з арганізатараў першага мітынгу-рэквіему ў Берасці на Дзяды-1989. Акрамя таго, стаў адным з заснавальнікаў мясцовага БНФ (быў чальцом рэгіянальнай і гарадской Рады БНФ), браў удзел ва ўстаноўчым з'ездзе БНФ у Вільні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках