24 красавiка 2024, Серада, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўны з Менска: Гэтая ўлада - банкрут

21
Працоўны з Менска: Гэтая ўлада - банкрут

Асобна ўзятае прадпрыемства стала «люстэркам» эканамічнага крызісу і рэвалюцыйнай сітуацыі ў Беларусі.

У рэдакцыю сайта Charter97.org паступіў ліст работніка СУ-25 «Мінскпрамбуд», падставай для якога стала нявыплата заробкаў і камандзіровачных выдаткаў. Чытач распавёў пра «камандзіроўкі» ў Расею за $11 на дзень:

- Нас адпраўляюць на працу на аб'екты ў Расею, горад Тулу. Пры гэтым налічваюць па 11$ за дзень камандзіровачных пры ўстаноўленых законам ад Мінфіна 30$ на дзень, заробак пры гэтым складае ў сярэднім 200-400 рублёў на месяц. Мала таго, камандзіровачныя выдаткі не выплачваюцца ўжо з пачатку ліпеня 2017 года. Як рабочыя адправілі дзяцей у школы? За што працоўныя жывуць самі і кормяць сем'і? Кіраўніцтву начхаць. Дзе і хто крадзе па $500 на месяц у людзей, якія працуюць за межамі краіны, не кажучы ўжо пра заробкі ў Беларусі?

Чытач у эмацыйнай форме распавёў аб стане будаўнічай сферы ў Беларусі:

- Проста гэта ўжо прыводзіць да таго, што з Расеі, Тулы ўжо ўчора з'язджалі людзі менавіта праз гэтую прычыну, дабіраюцца дамоў спадарожным транспартам «будтрэста 1» і гэтак далей. Людзям проста няма за што там жыць. 15 верасня зноў збіраецца выязджаць у Тулу не адзін аўтобус людзей, а грошай як не было, так і няма. Едуць працаваць, але невядома, ці будзе чым аддаваць. Адны абяцанні. Будаўніцтва прасцей абвясціць банкрутам. Уся Беларусь - суцэльны банкрут. Гэтая ўлада - банкрут. У Менску рэальныя заробкі 500 рублёў, якія не выдаюць па тры месяцы запар. Няхай увесь свет ведае пра гэта.

Сайт Charter97.org датэлефанаваўся ў бухгалтэрыю СУ-25 «Мінскпрамбуд», каб атрымаць пацверджанне інфармацыі з першых вуснаў. Працаўніца ў мяккай форме «намякнула», што ніякіх каментароў на гэтую тэму мы не атрымаем.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках