24 красавiка 2024, Серада, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Новікаў: Беларусы будуць рэагаваць на «пячорныя дэкрэты»

12
Юрый Новікаў: Беларусы будуць рэагаваць на «пячорныя дэкрэты»

Людзі не даруюць хамства чыноўнікаў.

Цяперашні год безумоўна запомніцца «Маршам абураных беларусаў», якія прайшлі ва ўсёй краіне. Каталізатарам народных пратэстаў выступіў дэкрэт аб «дармаедах». Тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб сказаць «Баста» дакучлівым дармаедам у кабінетах.

Улады далі «задні ход» і паабяцалі скасаваць нашумелы дэкрэт. Абяцанне не было выкананае і «дармаеды» вярнуліся на парадак дня. Чаго чакаць ад другога прышэсця дэкрэта №3, ці чакаць нам новых выступленняў абураных беларусаў - сайт Charter97.org пацікавіўся ў прадстаўніка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Магілёве Юрыя Новікава.

- Дэкрэт №3, як і варта было чакаць, вярнулі. Ды яшчэ з такімі каментарамі, накшталт лукашэнкаўскага «рыдлёўку ў зубы - і працуйце». Як на гэта рэагуюць людзі? Ці чакаць нам новых «дармаедскіх» пратэстаў?

- Хам ён і ёсць хам. «Дадзім рыдлёўку ў зубы і працаваць» - а плаціць не спрабавалі? За хлеб і ваду ніхто працаваць не будзе.

Канстытуцыя гарантуе права на працу, а не абавязак. Кожны чалавек жыве так, як уважае за патрэбнае. Хтосьці жыве на адкладзеныя сродкі, хтосьці зарабляе на нерухомасці. У цывілізаваных краінах працу не вымяраюць «стомленасцю». Няма такога падыходу, што «калі ты стаміўся – значыць, ты адпрацаваў». Ёсць розныя спосабы зарабляння грошай. Усе гэтыя дэкрэты - гэта каменны век і пячора.

Нічога агульнага ў той Беларусі, якая «ў тэлевізары» і рэальнай, няма. Чыноўнікі адарваліся ад рэальнасці і лётаюць у аблоках. Усё гэта з прычыны таго, што ў кагосьці скончыліся грошы. Не стае ў Лукашэнкі сродкаў на ўтрыманне войска наймітаў.

Спрабуе знайсці новых «авечак для стрыжкі», спрабуе ў гэтых «дармаедаў» нешта ўрваць. Але ж пры ўсім жаданні не атрымаецца. Нашы людзі ад заробку да заробку жывуць, ад пенсіі да пенсіі. Тут хоць расстрэльваюць - ніхто плаціць не будзе.

Чарговы тупы і дзікі дэкрэт, які толькі абурыць людзей. Беларусы вельмі адчувальныя да такіх змяненняў. Як толькі людзям пачнуць наступаць на горла - яны выйдуць на Плошчу. Калі ўлады думаюць, што людзі прапусцяць усё міма вушэй, то яны вельмі памыляюцца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках