29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Партызан-Рок» у Беластоку беларусы змогуць атрымаць гадавыя шэнгенскія візы бясплатна

13
На «Партызан-Рок» у Беластоку беларусы змогуць атрымаць гадавыя шэнгенскія візы бясплатна
«ГАЙДАМАКІ»
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Канцэрт «Партызан-Рок» правядуць 28 кастрычніка ў Беластоку на сцэне «Лядовага Палаца».

У 2017 годзе партызанскі музычны атрад будзе рэпрэзентаваны ўкраінскім гуртом «Гайдамакі», з боку Польшчы далучыцца калектыў «Культ». Ад Беларусі ў фестывалі возьмуць удзел «Дзецюкі». Для беларускіх гледачоў, якія набылі квіток на канцэрт, арганізатары даюць магчымасць аформіць гадавую шэнгенскую візу бясплатна, піша tut.by.

Нагадаем, супольны беларуска-польскі музычны праект «Партызан-Рок» быў створаны ў 2016 годзе для падтрымкі прагрэсіўнай моладзі, якая імкнецца развівацца, вучыцца, тварыць, ствараць нешта новае, гаварыць праўду, змагацца за свае правы, сваю гісторыю і сваю будучыню.

- «Партызан-Рок» - гэта сімвал барацьбы за свабоду, праект, які парушае моўныя межы, які аб'яднае краіны і пакаленні музыкай. Музыкай, якая дыхае вольным паветрам, - кажуць яго арганізатары.

Калі: 28 кастрычніка 2017 года, пачатак а 18.00 паводле мясцовага часу

Дзе: Польшча, Беласток, Лядовы палац/Lodowisko BOSiR (ul.11 Listopada 28)

Кошт квіткоў: танцпол, асноўны кошт - 60 рублёў, трыбуны - 65 рублёў

Для беларускіх гледачоў, якія набылі квіток на «Партызан-Рок», МЗС Польшчы абяцае бясплатныя гадавыя шэнгенскія візы.

Бясплатныя шэнгенскія візы тэрмінам на 1 год (мульцівізы): асобам да 25 гадоў (на момант падачы дакументаў у візавы цэнтр) - бясплатна. Асобам, старэйшым за 25 гадоў - 50% кошту консульскага збору.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках