28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аднапакаёвую кватэру ў «доме Чыжа» прадаюць за паўмільёна даляраў

20
Аднапакаёвую кватэру ў «доме Чыжа» прадаюць за паўмільёна даляраў
ФОТА: NN.BY

Самая дарагая на сённяшні дзень менская «аднапакаёўка» размешчаная на 22-м паверсе.

Аднапакаёвую кватэру за 500 тысяч даляраў прапануюць у «доме, які знаходзіцца ў самым сэрцы сталіцы – на набярэжнай ракі Свіслач». Дакладны адрас унікальнай «аднапакаёўкі» - вуліца Старажоўская, 6. На гэтым адрасе размешчаны элітны жылы комплекс «Ля Траецкага», вядомы пад неафіцыйных назвай «дом Чыжа». Зрэшты, не толькі месцазнаходжанне паўплывала на кошт кватэры, піша tut.by.

Рэч у тым, што аднапакаёвая кватэра мае вялікую плошчу - 306 квадратных метраў. Жыллё размешчанае на 22 паверсе. У кватэры няма сцен і перагародак - усё памяшканне падпісанае на плане як «жылое, з кухонным абсталяваннем». Зрэшты, тут столькі вокнаў і лоджый, што можна зрабіць не адзін пакой. Таксама ў кватэры ёсць тры санвузлы, агульная плошча якіх - 13 квадратных метраў.

Кватэра не здаецца страшэнна дарагой, калі палічыць кошт квадратнага метра ў ёй. Ён роўны 1 635 даляраў за «квадрат».

Калі глядзець на кошт квадратнага метра, то гэта не самая дарагая аднапакаёвая кватэра ў Менску. Так, у сталінцы на вуліцы Леніна, 11 «аднапакаёўку» прапаноўваюць за 165 тысяч даляраў, за 3 873 даляраў за квадратны метр. Плошча кватэры - усяго 43 квадратныя метры.

Каб патэнцыйныя пакупнікі мабыць ведалі, адкуль такі кошт, у аб'яве падрабязна апісана, якое аздабленне, сантэхніка і мэбля былі выкарыстаныя. Таксама пазначаецца, што ўсё гэта застанецца новым гаспадарам.

Крыху танней за «квадрат» - 3 864 даляры - просяць за аднапакаёвую кватэру ў клубным доме на вуліцы В. Харужай 48а. Жыллё плошчай 51 квадратны метр у выніку будзе каштаваць 199 тысяч даляраў. «Нямецкія драўляныя шклопакеты, італійскія металічная дзверы, убудаваная кухня, шафы-купэ, гардэробная, душавая кабіна, лічыльнікі вады, кандыцыянер, убудаваны ў шафу двухспальны поўнапамерны ложак з артапедычным матрацам», - гаворыцца ў аб'яве.

І ўсё ж гэта не мяжа. Самы дарагі квадратны метр каштуе ў аднапакаёвай кватэры на праспекце Пераможцаў, 27 - 4 719 даляраў. Плошча кватэры - 49,8 квадратных метраў. У аб'яве гаворыцца, што ў кватэры «цалкам дызайнерскі рамонт, усё зроблена рукамі майстроў і на замову, паводле дызайнерскага праекту з выкарыстаннем якасных імпартных матэрыялаў». Кошт пытання - 235 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках