19 красавiка 2024, Пятніца, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-супрацоўнік КДБ: Беларусь купіла ў кітайцаў на $20 мільёнаў абсталявання для праслухоўвання

27
Экс-супрацоўнік КДБ: Беларусь купіла ў кітайцаў на $20 мільёнаў абсталявання для праслухоўвання

Грошай на сваю ахову Лукашэнка не шкадуе.

Былы супрацоўнік КДБ Ануфрый Рамановіч не сумняваецца, што запіс тэлефоннай размовы Паўла Севярынца са Змітром Дашкевічам быў перададзены тэлеканалу «Беларусь-1» беларускімі спецслужбамі, піша сайт тэлеканала «Белсат».

«Гэта ўсё незаконна. Цяпер спецслужбы не займаюцца барацьбой са злачыннасцю на тэрыторыі Беларусі, яны не займаюцца выведкай. Спецслужбы займаюцца пераследам іншадумцаў, тых, хто выступае за вяртанне ў Беларусь дэмакратыі, за тое, каб выконвалася Канстытуцыя», - кажа ён.

Рамановіч сцвярджае, што ў Беларусі фактычна створаная сістэма татальнага сачэння за грамадзянамі.

«За кожным апазіцыйным палітыкам сочаць. Для таго, каб займацца татальным сачэннем Беларусь купіла ў кітайцаў на $20 мільёнаў адпаведнага абсталявання. Гэта абсталяванне праз пэўныя праграмы ўсё адсочвае. Грошай на сваю ахову, на правядзенне татальнага сачэння Лукашэнка не шкадуе», - адзначае ён.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках