3 лiстапада 2023, Пятніца, 6:11
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дональда Трампа нарадзіўся дзявяты ўнук

1
У Дональда Трампа нарадзіўся дзявяты ўнук
ДОНАЛЬД ТРАМП

У сям'і 33-гадовага сярэдняга сына кіраўніка ЗША з'явіўся першынец.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 12 верасня зноў стаў дзядулем, ужо дзявятым разам. У сям'і 33-гадовага сярэдняга сына кіраўніка ЗША раніцай нарадзіўся першынец. Пра гэта Эрык Трамп напісаў у Twitter.

«Лара Трамп і я рады паведаміць аб нараджэнні Эрыка Люка Трампа а 8.50 раніцы (15.50 паводле менскага часу. - Заўвага. Рэд.)», - напісаў Эрык.

Гаспадар Белага дома ужо павіншаваў маладых бацькоў, таксама зрабіўшы публікацыю ў сацсетцы.

«Віншую Эрыка і Лару з нараджэннем іхняга сына Эрыка Люка Трампа гэтай раніцай!» - напісаў Дональд Трамп у Twitter.

У Дональда Трампа пяцёра дзяцей. Двое старэйшых - Дональд-малодшы і Іванка - ужо падарылі яму восем унукаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках