25 красавiка 2024, Чацвер, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх дыпламатаў аштрафуюць праз чорны дым над консульствам у ЗША

12
Расейскіх дыпламатаў аштрафуюць праз чорны дым над консульствам у ЗША
Фота: getty images

Управа якасцю паветра ў Сан-Францыска заявіла аб парушэнні расейскімі дыпламатамі правілаў спальвання смецця.

Прадстаўнікі расейскай дыпмісіі за дзень да вызвалення генконсульства ў Сан-Францыска парушылі правілы спальвання смецця, заявілі ў мясцовай управе якасцю паветра. Над будынкам у гэты дзень быў выяўлены чорны дым, rbc.ru.

Управа якасцю паветра ў Сан-Францыска заявіла аб тым, што расейскія дыпламаты да таго, як вызвалілі будынак генконсульства ў горадзе, парушылі правілы спальвання смецця. Адпаведную заяву, як перадае тэлеканал CBS News, зрабіў прадстаўнік гэтай службы Ральф Борман.

Чорны дым над будынкам расейскага генконсульстсва ў Сан-Францыска быў знойдзены 1 верасня, на наступны дзень пасля таго, як Вашынгтон загадаў прадстаўнікам расейскай дыпмісіі пакінуць гэтыя памяшканні. Аднак пажарныя, якія прыбылі на месца інцыдэнту, зафіксавалі «псэўдатрывогу» - у будынак консульства іх не пусцілі дыпламаты. Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава пазней патлумачыла ўзнікненне чорнага дыму «мерапрыемствамі кансервацыі будынка».

Ва Управе якасцю паветра ў Сан-Францыска, у сваю чаргу, цяпер палічылі, што прадстаўнікі расейскай дыпмісіі спальвалі тады «матэрыял, які спальваць забаронена». «Было зразумела, што яны [прадстаўнікі расейскага генконсульства] спальвалі не сухую драўніну», - заявіў Борман. Такая выснова, паводле ягоных слоў, у службе зрабілі ў сувязі з тым, што над будынкам было прыкметна «шмат чорнага дыму». «Многія гэта бачылі», - дадаў прэс-сакратар, заўважыўшы, што «з-за шчыльнасці і цемры дыму было зразумела, што гэта было нейкае смецце або матэрыял, які спальваць не дазволенае».

«Мы выпісваем парушэнне ў спальванні смецця», - рэзюмаваў Борман. Цяпер, з ягоных слоў, не вызначана, якую менавіта суму штрафу ў сувязі з парушэннем накладуць на расейскіх дыпламатаў, аднак працэс урэгулявання гэтай справы, як дадаў прадстаўнік службы, «можа заняць ад некалькіх тыдняў да некалькіх месяцаў».

Пра пастанову закрыць расейскія дыппрадстаўніцтва ў трох амерыканскіх гарадах Дзярждэпартамэнт ЗША абвясціў 31 жніўня. У заяве замежнапалітычнай установы тады падкрэслівалася, што да такіх дзеянняў Вашынгтон звярнуўся «ў духу парытэту, на які спасылалася Расея». Гэта, як затым растлумачылі ў Дзярждэпе, стала адказам на пастанову Масквы скараціць колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Расеі. Пазней ва ўсіх гэтых памяшканнях прайшлі ператрусы.

У расейскім МЗС ЗША абвінавацілі ў захопе будынкаў, «якія знаходзіліся ва ўласнасці Расеі». Агляд гэтых памяшканняў у Маскве назвалі «рэйдарскім захопам». У Вашынгтоне, у сваю чаргу, дзеянні амерыканскіх спецслужбаў у будынках расейскіх дыппрадстаўніцтваў за ператрусы разглядаць адмовіліся. «Як вы самі гэта называеце? Ператрусамі? <...> Гэта была сур'ёзная дзейнасць», - заявіла 7 верасня ў ходзе прэс-канферэнцыі афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпу Хізэр Науэрт.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках