19 красавiка 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Будкін: Супраць цэнзуры трэба змагацца ўсім разам

Сяргей Будкін: Супраць цэнзуры трэба змагацца ўсім разам
СЯРГЕЙ БУДКІН
ФОТА: BUDZMA.ORG

Ідэолагі і сябры мастацкай камісіі павінны паважаць права асобы на творчае самавыяўленне.

Галоўны рэдактар музычнага парталу TuzinFM Сяргей Будкін тлумачыць, чаму важна падтрымаць праект «TuzinFM vs ідэолагі» на Talaka.by:

- Вызначыў перанакіраваць у канструктыўнае рэчышча сваю крыўду, злосць, абурэнне, бяссілле і іншыя адмоўныя эмоцыі ў сувязі з забаронай праводзіць тыя канцэрты, якія хочацца.

Відавочна, што Скалабан з кампаніяй памыліліся, калі вызначылі забараніць прэзентацыю альбома Алеся Дзянісава і вызначылі ягоны мастацкі ўзровень выканання не слухаючы, а толькі пачытаўшы тэксты. І гэта рэальна давесці ў судзе, стварыўшы тым самым прэцэдэнтную справу, пасля якой і ідэолагі, і чальцы мастацкай камісіі будуць, спадзяюся, больш уважліва разглядаць заявы на канцэрт і паважаць права асобы на творчае самавыяўленне.

А там, глядзіш, і патрэба ў такіх камісіях адпадзе, а яе чальцы будуць займацца сваімі непасрэднымі абавязкамі - кіраваць тэатрамі, канцэртнымі арганізацыямі і шоў-балетамі.

Каб развязаць гэтую справу станоўча, безумоўна, у судзе патрэбен адвакат. І я знайшоў такога чалавека - гэта паважаны юрыст Сяргей Зікрацкі, які пагадзіўся прадстаўляць мае інтарэсы ў судзе. Пытанне - у аплаце паслуг.

Паколькі гэта справа мае грамадскую важнасць, наважыў стварыць яшчэ і прэцэдэнт у беларускім краўдфандынгу - сабраць грошы на юрыдычныя паслугі талакой.

Падтрымаўшы праект «TuzinFM vs ідэолагі», вы можаце:

- выказаць такім чынам падтрымку нашаму парталу, які сярод іншага з 2003 года маніторыць сітуацыю з забаронамі канцэртаў і дамагаецца скасавання цэнзуры ў музычнай сферы;

- выказаць сваё стаўленне да практыкі разгляду заяў на правядзенне канцэртаў у ідэалагічнай управе Менгарвыканкама;

- падтрымаць творчасць выдатнага гарадзенскага музыкі Алеся Дзянісава («КальЯн», «Людзі на балоце», Dzieciuki);

- падтрымаць творчасць выдатнага паэта са Скідаля Алеся Чобата.

На кампанію зусім мала часу. Судовае паседжанне паводле гэтай справы пройдзе 20 верасня ў Эканамічным судзе.

Усе сабраныя грошы пойдуць на кампенсацыю судовых выдаткаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках