28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Паўла Грыба распавёў падрабязнасці ягонага выкрадання ў Беларусі

13
Адвакат Паўла Грыба распавёў падрабязнасці ягонага выкрадання ў Беларусі

Украінскага патрыёта некалькі дзён трымалі ў памяшканні без вокнаў.

Адвакат 19-гадовага ўкраінца Паўла Грыба Андрэй Сабінін распавёў pravda.com.ua падрабязнасці затрымання і адпраўкі ягонага падабароннага ў СІЗА на тэрыторыі РФ.

Украінца выкралі 24 жніўня блізу 17:00 невядомыя на аўтавакзале ў Гомелі, куды ён прыйшоў пасля сустрэчы з дзяўчынай, каб ехаць дадому ва Украіну.

Адвакат распавёў, што ў Грыба з сабой было пасведчанне інваліда дзяцінства і пашпарт.

«На адной з цэнтральных вуліц да яго падышлі нейкія людзі ў цывільным, пасадзілі яго ў мікрааўтобус, звязалі і адвезлі ў лес, дзе ўжо амаль у цемры перадалі іншым людзям», - распавёў Сабінін.

Пры гэтым ён не змог адказаць на пытанне, хто менавіта затрымліваў украінца ў Гомелі, беларусы ці расейцы, і каму яго пасля перадалі. «Я не магу дадаць ніякай інфармацыі да той, што ўжо паведаміў», - сказаў ён.

Пасля таго, як Грыба перадалі невядомым людзям, яго некалькі дзён трымалі ў нейкім памяшканні без вокнаў.

«Пасля гэтага, зноў жа, з ягоных слоў, прыбыла следчая брыгада, аформіла ягонае затрыманне ў адпаведнасці з расейскім крымінальна-працэсуальным кодэксам. І калі яго прывезлі ў пастарунак, ён даведаўся, што гэта Смаленская вобласць. Ён убачыў шыльду на пастарунку. Па-мойму, гэта горад Рабцаў. Там у яго знялі адбіткі пальцаў», - сказаў Сабінін.

Пасля гэтага брыгада выехала з украінцам у Краснадар, дзе ён цяпер знаходзіцца ў СІЗА №5.

Сабінін паведаміў, што цяпер у гэтым горадзе знаходзяцца консулы Украіны, якія спрабуюць перадаць Грыбу рэчы і лекі.

Бацька Паўла Ігар Грыб не ведае, паводле якога менавіта факта тэрарызму яго вінавацяць. З ягоных слоў, сын ніколі не наведваў Расею і акупаваны Крым, не служыў у АТА, а актыўны быў толькі ў сацсетках.

Сёння стала вядома, што пастанову аб арышце Грыба расейскі суд вынес завочна, яшчэ 17 жніўня.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках