23 красавiка 2024, aўторак, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улюкаеў вымагаў хабар у Сечына жэстам з двух пальцаў

11
Улюкаеў вымагаў хабар у Сечына жэстам з двух пальцаў

Следства палічыла зроблены Улюкаевым «знак перамогі» заклікам да хабару.

Экс-міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў запатрабаваў у кіраўніка «Раснафты» хабар, паказаўшы яму пальцамі «знак перамогі», мяркуе пракурор паводле справы. Як піша «Інтэрфакс», такім чынам ён нібыта пазначыў суму.

«У сваіх паказаннях Сечын сапраўды заяўляе, што Улюкаеў паказаў яму падчас гульні ў більярд два пальцы, маючы такім чынам на ўвазе суму два мільёны. Але акрамя яго гэтага ніхто не бачыў і не чуў. І пасля гэтага саміту Улюкаеў з Сечыным не сустракаліся», - заявіла адвакат Улюкаева Дарыджан Квеідзэ.

Гэта адбылося, як вынікае з паказанняў Сечына, падчас гульні ў більярд на канферэнцыі БРІКС у Гоа восенню 2016 года.

13 верасня ў судзе выступаў супрацоўнік службы бяспекі «Раснафты» Вадзім Дзеравякін. Ён прысутнічаў падчас гульні ў більярд і заявіў, што ніякіх жэстаў з боку Улюкаева не заўважыў.

Пры гэтым, як адзначыла Квеідзэ, жэст падчас гульні ў більярд мог азначаць не толькі суму, але і «знак перамогі».

Улюкаева затрымалі ў лістападзе 2016 года. Паводле версіі следства, ён вымагаў у «Раснафты» $2 млн за адабрэнне ўгоды аб прыватызацыі «Башнафты» і «агульнае заступніцтва» надалей. Былы міністр, у сваю чаргу, абвінавачваў Сечына ў правакацыі хабару.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках