5 траўня 2024, Нядзеля, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі стартап Malpatravel ацанілі ў Google

Беларускі стартап Malpatravel ацанілі ў Google

Malpatravel - рэсурс, які сабраў усе магчымыя агрэгатары гатэляў тыпу Booking і OneTwoTrip.

Расейскае аддзяленне Google праявіла цікавасць да беларускага праекта Malpatravel. Пра гэта Оnliner.by паведамілі прадстаўнікі стартапу. Google прапанаваў індывідуальнага кансультанта для Malpatravel і дапамогу ў прасоўванні праекта.

Таксама стартап пашырыўся функцыянальна: цяпер ўлічваюцца акцыі і зніжкі, ідзе разлік кошту пералётаў, гатэляў і трансфераў. Яшчэ з'явіліся прапановы пакетных тураў. Раней сэрвіс абмяжоўваўся толькі спісам агрэгатараў, на якіх ёсць гатэлі ў патрэбным для падарожніка горадзе.

У будучыні чакаецца онлайн-планаванне маршруту (павінна быць нешта накшталт eightydays.me) плюс з'явіцца онлайн-памочнік і кэшбек пры браняванні гатэлю банкаўскай карткай.

Malpatravel - рэсурс, які сабраў усе магчымыя агрэгатары гатэляў тыпу Booking і OneTwoTrip. Са слоў распрацоўшчыкаў, ёсць шмат рэгіянальных сэрвісаў, на якіх кошт гатэлю будзе значна таннейшым, чым на буйных пляцоўках, але яны малавядомыя. Дастаткова выбраць горад, і сайт падбярэ ўсе агрэгатары з прапановамі гатэляў у гэтым месцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках