24 красавiка 2024, Серада, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль выступіў за стварэнне курдскай дзяржавы

5
Ізраіль выступіў за стварэнне курдскай дзяржавы
Біньямін Нэтаньяху
ФОТА: REUTERS

Біньямін Нэтаньяху падтрымаў імкненне курдскага народа да стварэння нацыянальнай дзяржавы.

Ізраіль падтрымлівае імкненне курдскага народа стварыць уласную нацыянальную дзяржаву, заявіў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нэтаньяху, піша bbc.com.

На 25 верасня ў Іракскім Курдыстане прызначаны рэферэндум аб незалежнасці.

«Ізраіль падтрымлівае законныя намаганні курдскага народа для здабыцця дзяржаўнасці», - сказаў Нэтаньяху.

Ізраіль падтрымлівае вайсковыя і дзелавыя сувязі з курдамі з 1960-х гадоў, разглядаючы гэтую этнічную групу, прадстаўнікі якой пражываюць у Іраку, Турцыі, Сірыі і Іране, як буфер у дачыненнях з арабамі, піша агенцтва Рэйтэр.

Напярэдадні лідар ірацкага курдскага парламента Масуд Барзані заявіў, што будзе намагаць на правядзенні рэферэндуму 25 верасня, нягледзячы на тое, што ў Багдадзе намагаюць на яго незаконнасці.

Прадстаўнікі заходніх краін занепакоеныя тым, што плебісцыт у самаабвешчаным іракскім Курдыстане, які ўключае ў сябе нафтавы Кіркук, можа адцягнуць увагу ад барацьбы з баевікамі забароненай у Расеі і многіх іншых краінах групоўкі «Ісламская дзяржава».

Нэтаньяху заўважыў, зрэшты, што Рабочую партыю Курдыстана (Турцыя) Ізраіль уважае за тэрарыстычную групоўку - у гэтым сэнсе пазіцыя Ізраіля супадае з пазіцыяй Турцыі, ЗША і Еўрапейскага Звязу.

У той жа час адзін з прадстаўнікоў ізраільскага вайсковага камандавання заявіў на мінулым тыдні, што асабіста ён не ўважае РПК за тэрарыстаў.

Нэтаньяху казаў пра сваю падтрымку курдскага суверэнітэту яшчэ ў 2014 годзе. Цяперашнія ягоныя выказванні можна расцэньваць як больш канкрэтны довад падтрымкі Ізраілем стварэння дзяржавы курдаў.

Аднак наўрад ці ягоная новая заява расплавіць лёд у Багдадзе, які не мае дыпламатычных стасункаў з Ізраілем і які падтрымлівае блізкія стасункі з Іранам.

Суседзі Ірака - Турцыя, Іран і Сірыя - выступаюць супраць курдскага рэферэндуму аб суверэнітэце, баючыся росту сепаратысцкіх настрояў сярод курдаў, якія пражываюць на сваёй тэрыторыі.

Курды выступаюць за стварэнне ўласнай дзяржавы з канца Першай сусветнай вайны і распаду Асманскай імперыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках