19 красавiка 2024, Пятніца, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слуцкія актывісты паставілі ўлады ў тупік сваім «Урокам гісторыі»

2
Слуцкія актывісты паставілі ўлады ў тупік сваім «Урокам гісторыі»

Партрэты слуцкіх паўстанцаў cталі «трывожным званочкам» для мясцовых чыноўнікаў.

Удзень 1 верасня грамадскія актывісты прайшліся па цэнтры гораду з партрэтамі слуцкіх паўстанцаў. Яны назвалі гэта перформансам «Урок гісторыі». Праз тыдзень удзельнікаў шэсця запрасілі ў мясцовае аддзяленне міліцыі для размовы.

У Слуцкім РАУС «Кур'ер» пацвердзілі, што сапраўды супрацоўнікі пагутарылі з некаторымі ўдзельнікамі шэсця. Аднак прававая ацэнка яго ўдзельнікам на гэты момант не дадзеная.

Як паведамляецца на сайце газеты «Новы час», у якасці сведкі на размову запрасілі карэспандэнтку выдання Зінаіду Цімошак. Яна асвячала мерапрыемства.

Як адзначыла сама Зінаіда Цімошак, удзельнікі не агучвалі палітычныя лозунгі і не высоўвалі якіх-небудзь патрабаванняў. Яны прайшліся вуліцай Леніна да краязнаўчага музея, наведалі старыя могілкі, будынак фабрыкі «Слуцкія паясы», Дом культуры, помнікі Анастасіі і Сафіі Слуцкай.

Таксама ў мерапрыемстве ўзяла ўдзел грамадская актывістка Аліна Нагорная.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках