19 красавiка 2024, Пятніца, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі прадаўжаюць масава эвакуяваць школы і адміністрацыйныя будынкі

9
У Расеі прадаўжаюць масава эвакуяваць школы і адміністрацыйныя будынкі

Ананімныя званкі з папярэджаннем аб мінаванні паступаюць у многія рэгіёны РФ.

У Расеі сёння прадоўжылася хваля эвакуацыі школ, адміністрацыйных будынкаў і гандлёвых цэнтраў пасля ананімных званкоў, паведамляе «Медуза».

Невядомыя паведамілі пра бомбы ў Петрапаўлаўску-Камчацкім, Самары і Саратаве. Пасля такіх званкоў паліцыя таксама эвакуявала навучальныя ўстановы, вакзалы і гандлёвыя цэнтры ў буйных гарадах Сібіры, а таксама ва Улан-Удэ, Чыце і Хабараўску. Выбуховыя прылады не былі выяўленыя на аніводным з аб'ектаў. Паводле інфармацыі МУС РФ, званкі паступалі з віртуальных нумароў.

Паводле інфармацыі МУС, падставай сталі ананімныя званкі з віртуальных нумароў.

Ва ўсіх рэгіёнах паліцыя заводзіць крымінальныя справы паводле артыкула пра заведама ілжывыя паведамленні пра выбух. Прынамсі, справа паводле артыкула 207 КК была распачатая па факце званкоў аб нібыта закладзеных бомбах у адукацыйных установах і адміністрацыйных будынках у Пермі. Крыніца паведамленняў не знойдзеная.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках