29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук стварыў арыгінальны фотапраект пра самаробныя рэчы з СССР

19
Мянчук стварыў арыгінальны фотапраект пра самаробныя рэчы з СССР
АЛЯКСЕЙ ШЛЫК
ФОТА: FACEBOOK

Здымкі прынеслі фатографу права на ўдзел у знакамітай выставе Paris Photo Carte Blanche.

Мянчук Аляксей Шлык зрабіў фотасерыі аб самаробных рэчах, якія вынаходзілі жыхары Савецкага Саюза, каб пазбавіцца ад дэфіцыту. Здымкі прынеслі фатографу права на ўдзел у знакамітай выставе Paris Photo Carte Blanche.

Як распавёў CityDog.by Аляксей, у дзяцінстве ягоная бабуля збірала каралі з яблычных костачак. Успаміны аб гэтую самаробную біжутэрыю так урэзаліся ў памяць маладзёна, што ён наважыў зрабіць фотапраект пра тое, як людзі ў БССР рабілі рэчы сваімі рукамі.

Заяўку з фотаздымкамі праекта «Пацеркі з яблычных костачак» Шлык адправіў на конкурс Paris Photo Carte Blanche і перамог. Аляксей атрымаў права ўдзельнічаць у кірмашы Paris Photo і паказаць свае працы на вялікай выставе ў лістападзе на Паўночным вакзале ў Парыжы.

Аляксей кажа, што ўсе прадметы для здымкі ён рабіў сам і максімальна дакладна стараўся паўтарыць усе дэталі ды інтэр'еры.

ВОТ, НАПРЫКЛАД, ШАПАЧКА З ГАЗЕТ, У ЯКОЙ ЗРУЧНА ФАРБАВАЦЬ СТОЛЬ.
ДАМА ЗБІРАЕЦЦА ЗРАБІЦЬ МОДНУЮ КАЛІСЬЦІ ПРЫЧОСКУ БАБЕТА І Ў ЯКАСЦІ КАРКАСА ВЫКАРЫСТОЎВАЕЦЦА КАНСЕРВАВЫ СЛОІК: АДМЫСЛОВЫХ ВАЛІКАЎ ТАДЫ ЯШЧЭ НІХТО НЕ ВЕДАЎ.
ЦАЦКА-КОНІК. КАЛІСЬЦІ ДАКЛАДНА ТАКУЮ Ж ВЫРАЗАЎ ТАТА АЛЯКСЕЯ З КАВАЛКА ФАНЕРЫ.
АКУЛЯРЫ З ПЛАСТЫКАВАЙ БУТЭЛЬКІ. У ІХ ТАКСАМА ГІСТОРЫЯ З ЖЫЦЦЯ: АДНОЙЧЫ СЯБРА АЛЯКСЕЯ АДПРАВЯЦЬ НА БУЛЬБУ. АД ТРАКТАРА ПАДНІМАЕЦЦА ВЯЛІКІ ПЫЛ, І, КАБ БЫЛО ЗРУЧНА ПРАЦАВАЦЬ, ТРАКТАРЫСТ ВЫРАЗАЎ ДЛЯ ЮНАКА АКУЛЯРЫ З ПЛАСТЫКАВАЙ БУТЭЛЬКІ.
Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках