11 траўня 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі грошай дасылаюць дадому беларусы з-за мяжы

10
Колькі грошай дасылаюць дадому беларусы з-за мяжы

У сярэднім беларусы высылаюць па $331 на чалавека.

Аб'ёмы пераводаў фізічнымі асобамі грошай з Расеі ў Беларусь за паўгоддзе гэтага года склалі 150 млн далярраў. Гэта ў 1,25 разы больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года, піша «Завтра твоей страны».

Паводле звестак расейскага Цэнтрабанка, у другім квартале гэтага года сума трансгранічных пераводаў фізічнымі асобамі грошай з Расеі ў Беларусь склала 79 млн даляраў. Сярэдні чэк склаў 331 даляр. 49 млн даляраў прыпала на рэзідэнтаў і 30 млн на нерэзідэнтаў, аснову якіх складаюць беларускія гастарбайтэры.

Для параўнання: у першым квартале 2017 года ў Беларусь быў пералічаныя 71 млн даляраў, у тым ліку 44 млн даляраў - рэзідэнтамі і 27 млн даляраў - нерэзідэнтамі. Сярэдні чэк складаў 307 даляраў.

Калі параўноўваць першае паўгоддзе гэтага года з аналагічным перыядам 2016 года, то сумы, якiя перасылаюцца з Расеі ў Беларусь, выраслі. У першым паўгоддзі мінулага года аб'ём пераводаў склаў 119 млн даляраў. Прынамсі, у першым квартале 2016 года было пералічана ў Беларусь 49 млн даляраў, з якіх толькі 15 млн даляраў - грошы гастарбайтэраў. У другім квартале 2016 года ў Беларусь паступіла 70 млн даляраў, з якіх 31 млн даляраў - сродкі нерэзідэнтаў.

Паводле звестак Цэнтрабанка, у першым паўгоддзі 2017 года намецілася тэндэнцыя на павелічэнне аб'ёмаў пералічэння грошай з Расеі. Калі за аналагічны перыяд мінулага года сукупны аб'ём склаў 16 540 млн даляраў, то сёлета - ужо 19 762 млн даляраў. У тым ліку, у другім квартале аб'ёмы пералічэнняў грошай фізічнымі асобамі з Расеі ў іншыя краіны ў параўнанні са студзенем-сакавіком павялічыліся на больш чым 3 млрд даляраў. Асноўныя краіны, куды сыходзяць грошы «фізікаў» з Расеі, гэта Швэйцарыя, Італія, Узбекістан, ЗША і Вялікая Брытанія.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках