26 красавiка 2024, Пятніца, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гданьск прыбыла амерыканская вайсковая тэхніка

1
У Гданьск прыбыла амерыканская вайсковая тэхніка
ФОТА: PAP/ADAM WARŻAWA

Гэта першая частка абсталявання, якое прыбыло ў Польшчу ў рамках аперацыі «Atlantic Resolve».

У Гданьскім порце пачалася разгрузка больш за тысячу амерыканскіх машын Другой супрацьтанкавай брыгадны баявой групы, сярод якіх танкі Abrams, баявыя машыны Bradley, гаўбіцы Paladin і іншы баявы рыштунак. Гэта першая частка абсталявання, якая прыбыла ў Польшчу ў рамках аперацыі Atlantic Resolve, паведамляе «Радыё Польшча».

Са слоў галоўнакамандуючага тыпамі Узброеных сіл Польшчы генерала Яраслава Мікі, тэхніка будзе выкарыстоўвацца падчас вучэнняў.

«Гэты вайсковы рыштунак, які мы сёння тут бачым, будзе размешчаны ў заходняй частцы Польшчы. Я маю на ўвазе, перш за ўсё, такія мясцовасці: Балеславец, Жагань, Торунь, Свенташуў, Сквежын. Гэтыя машыны будуць выкарыстоўвацца ў розных падрыхтоўках і манеўрах. Гэта брыгадная баявая група. Ужо на гэты момант я хачу падкрэсліць маштаб манеўраў Dragon-17. Гэта 17 тысяч жаўнераў з 11 дзяржаў. Думаю, што гэтыя звесткі досыць красамоўныя, калі казаць пра актыўнасць краін-чальцоў NATO, а таксама выкарыстанне патэнцыялу амерыканскага боку», - сказаў ён.

У чацвер на месца сталай дыслакацыі адправіцца першы амерыканскі цягнік з узбраеннем. Мэтай аперацыі Atlantic Resolve з'яўляецца запэўненне ў сталай прысутнасці амерыканскіх войскаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Манеўры Dragon-17, якія адбудуцца 25-29 верасня, будуць самымі буйнымі вучэннямі сёлета на тэрыторыі Польшчы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках