11 траўня 2024, Субота, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уборы беларускі на фестывалі ў ЗША прызналі аднымі з самых модных

1
Уборы беларускі на фестывалі ў ЗША прызналі аднымі з самых модных
ФОТА: WWW.BOREDPANDA.COM

Незвычайныя ўборы беларускі спадабаліся арганізатарам фестывалю «Burning Man».

Фестываль «Burning Man» прайшоў з 27 жніўня да 4 верасня пасярод пустыні Black Rock у штаце Невада. Галоўны прынцып мерапрыемства - радыкальнае і бескампраміснае самавыяўленне: футурыстычныя ўборы, незвычайныя арт-аб'екты і тэхніка з эстэтыкай стымпанка, піша intex-press.by.

Кожны год фатаграфіі з «Burning Man» аблятаюць сусветныя СМІ. Так было і сёлета. У адну з падборак сайта boredpanda трапіла беларуска Аліса Ксяневіч, якая некалькі гадоў таму пераехала ў ЗША.

Дзяўчына распавяла, што беларусы толькі пачынаюць адкрываць для сябе фестываль, але для нас гэта дарагое задавальненне. Кошт квітка складае 450 даляраў. Пры гэтым удзельнік мерапрыемства павінен сам паклапаціцца пра трансфер, ежу, начлег, а таксама выдаткавацца на свае ўборы і арт-праекты.

Фото: www.boredpanda.com
ФОТА: ALISA KSENEVICH, FACEBOOK

Courtesy of @zorymory #burningman2017 #boriszuborevshoes

Публикация от alisa (@alisamore)

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках