29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь страціла шэсць пазіцый у рэйтынгу грамадзянства

4
Беларусь страціла шэсць пазіцый у рэйтынгу грамадзянства

У рэйтынгу грамадзянства, які складаецца кампаніяй Henley & Partners, Беларусь заняла 88-е месца.

Асноўнымі паказчыкамі, паводле якіх разлічваецца каштоўнасць пашпарта той ці іншай краіны свету, складальнікі рэйтынгу Quality of Nationality Index называюць маштабы эканомікі краін і ўзровень развіцця чалавечага патэнцыялу, магчымасці кароткачасовых бязвізавых паездак і бязвізавага пражывання і працы за мяжой і некаторыя іншыя паказчыкі, паведамляе РБК.

«У грамадзян Расеі па-ранейшаму найбольшыя магчымасці для свабоднага перамяшчэння па свеце сярод усіх краін СНД. У 2016 годзе для наведвання без візы або з візай па прыбыцці расейцам было даступна 106 краін і тэрыторый, гэта на шэсць больш, чым у 2015 годзе», - адзначае кіруючы партнёр Henley & Partners Switzerland AG Кацярына Маўранкова.

Апусціўшыся на 63-е месца ў рэйтынгу, Расея тым не менш засталася ў «зялёнай групе» краін, грамадзянства якіх экспэрты Henley & Partners ацэньваюць як высокай якасці. У гэтую ж групу ўвайшла паводле вынікаў 2016 года і Малдова, якой не перашкодзіла нават страта трох пазіцый у рэйтынгу (з 77-га апусцілася на 80-е).

Астатнія былыя рэспублікі СССР (за выключэннем Літвы, Латвіі і Эстоніі, якія ўваходзяць у склад ЕЗ) засталіся ў групе краін з сярэдняй якасцю грамадзянства. Казахстан у рэйтынгу 2016 заняў 85-е месца (апусціўся на дзве пазіцыі), Беларусь - 88-е (страціла шэсць пазіцый), Арменія - 97-е (паднялася на 13 пазіцый), Украіна - 99-е (страціла 12 пазіцый), Грузія - 104-е (апусцілася на адну пазіцыю), Азербайджан - 107-е (захаваў месца ў рэйтынгу), Кіргізія - 110-е (было 119-е), Узбекістан - 116-е (страціў пяць пазіцый), а Таджыкістан - 121 (было 116-е).

Першае месца ў рэйтынгу за 2016 год, як і ў пяці папярэдніх, заняла Нямеччына. Другое месца падзялілі Данія і Францыя. Акрамя таго, у пяцёрку лідараў увайшлі Ісландыя, Швецыя і Нарвегія

«У цэлым дзясятка лідараў істотна не змянілася з мінулага года. З яе выбылі Ірландыя і Бельгія, на змену якім прыйшлі Гішпанія і Італія. Замыкаюць спіс Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка і Афганістан», - гаворыцца ў паведамленні Henley & Partners.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках