24 красавiка 2024, Серада, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смаленская мытня заклікае даносіць на кантрабандыстаў з Беларусі

2
Смаленская мытня заклікае даносіць на кантрабандыстаў з Беларусі
ФОТА: DEUTSCHE WELLE

На расейскім баку на беларуска-расейскім памежжы мясцовым жыхарам раздалі адпаведныя памяткі.

На расейскім баку на беларуска-расейскім памежжы мясцовым жыхарам даўно былі раздадзеныя памяткі, што рабіць і куды тэлефанаваць, калі выяўленыя падазроныя асобы на мяжы. Цяпер жа на афіцыйным сайце Федэральнай мытнай службы з'явіўся і банер, націснуўшы на які можна паскардзіцца на выяўленне прадуктаў харчавання, забароненых да ўвозу на тэрыторыю Расеі, піша 6tv.by.

Любы ахвочы цяпер можа адправіць электронны ліст у раздзел «Выяўленне санкцыйных тавараў» на афіцыйным сайце ФМС. Ведамствам пададзены адрас электроннай пошты, на які грамадзяне і ўдзельнікі знешнеэканамічнай дзейнасці могуць накіроўваць звесткі пра выяўленне ў гандлёвым абароце тавараў, забароненых да ўвозу ў Расейскую Федэрацыю ў сувязі з ужываннем адмысловых эканамічных захадаў. Паскардзіцца можа жыхар любога рэгіёну Расеі. Тэарэтычна гэта могуць зрабіць і беларускія грамадзяне, якія жывуць на памежжы. Але іншае пытанне, ці трэба гэта ім.

У раздзеле пад новым банэрам публікуецца і актуальная інфармацыя пра нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць забарону і абмежаванні на ўвоз у Расейскую Федэрацыю асобных катэгорый тавараў, а таксама пералік краін і тавараў, адносна якіх устаноўленыя гэтыя абмежаванні.

Нагадаем, расейскае харчовае эмбарга было ўведзенае ў 2014 годзе ў дачыненні да краін, якія прынялі рашэнне аб увядзенні эканамічных санкцый супраць Расеі. Эмбарга ўводзілася ў тры этапы: з 2014 года ў дачыненні да Еўразвязу, Нарвегіі, ЗША, Канады і Аўстраліі; з 2015 года ў дачыненні да Ліхтэнштэйна, Ісландыі, Чарнагорыі і Албаніі, а з мінулага года і ў дачыненні да Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках