26 красавiка 2024, Пятніца, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праспект Незалежнасці перакрылі на чатыры гадзіны праз кіно

10
Праспект Незалежнасці перакрылі на чатыры гадзіны праз кіно
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК

На праспекце Незалежнасці ў Менску здымалі сямейную меладраму.

У сераду на праспекце Незалежнасці ў Менску здымалі адну з фінальных сцэн «Тум-Пабі-Дум». Украінскі актор Арцём Венгеровіч, які выконвае галоўную ролю, выбіраецца з аўтамабіля, трымаючы ў руках партрэт маладой жанчыны, і цудам адхінаецца ад джыпа, які праязджае ў суседнім шэрагу. Затым ён бяжыць у бок дзіцячай клінікі (ёю стала адно з аддзяленняў банка). На супрацьлеглым баку дарогі хлопец заўважае на зямлi жанчыну, піша kp.by.

СУПРАЦОЎНІКІ ДАІ СПЫНЯЛІ МАШЫНЫ КОЖНЫЯ ДЗВЕ ХВІЛІНЫ.
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК

Здымкі некалькіх сцэн ідуць інтэнсіўна - трэба паспець, пакуль супрацоўнікі ДАІ перакрываюць плынь руху аўтамабіляў. На вуліцы Першамайскай праз кіно ўтварыўся вялізны затор. Пешаходы таксама аказаліся закладнікамі здымачнага працэсу: праходы на пляцоўку перакрылі стужкай.

ЗА СТЫРНОМ ПРАЦУЮЦЬ КАСКАДЗЁРЫ. АКТОР КІДАЕЦЦА ДАСЛОЎНА ПАД КОЛЫ.
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК

- Што тут адбываецца? Кіно здымаюць? А дзе акторы? - цікавіцца бялявая пенсіянерка ў чорна-белым кардыгане.

- Засталося 7 хвілін! Сыдзіце усе за кут! Тэрмінова! - злуюцца кіношнікі на людзей, што спрабуюць патрапіць у кадр.

- Вар'яцкі дом нейкі, - жанчына разводзіць рукамі, але паслухмяна заварочвае на вуліцу Захарава.

ЮНЫ АКТОР БЕГАЎ ПА ПРАСПЕКЦЕ, ЯК ПА ДЗІЦЯЧАЙ ПЛЯЦОЎЦЫ.
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК

Здымкі пачаліся ў ліпені, а ўжо ў канцы года фільм абяцаюць паказаць гледачам на шырокім экране.

- Гэта добрае сямейнае кіно. Галоўны герой - 10-гадовы Санёк з дзіцячага дома. Ён разумее, што знаходзіцца ва ўзросце, калі шанцаў на ўсынаўленне ў яго ўжо практычна няма. Таму ён вырашае знайсці ўсынавіцеляў для сябе і сяброўкі Алесі. Санёк дае абвестку: «Маладое дзіця без шкодных звычак шукае сям'ю». Па ходзе дзеяння фільма ён сустракаецца са мноствам людзей, якія паказваюць сённяшнія рэаліі. Мы пазнаем сябе ў гэтых дарослых, хтосьці зразумее, што так рабіць нельга, або, наадварот, возьме з кагосьці прыклад. Фільм прымусіць паглядзець на сябе з боку, - кажа прэс-сакратарка "Беларусьфільма" Юлія Бальшакова.

ПРАЗ АБМЕЖАВАННЕ ЧАСУ ЎСЕ НА ПЛЯЦОЎЦЫ НЕРВУЮЦЦА. РЭЖЫСЁРУ ПРЫЙШЛОСЯ НЕ РАЗ ПАВЫСІЦЬ ГОЛАС.
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК

Ролю галоўнага героя выконвае пераможца шоў «Украіна мае талент. Дзеці-2». Арцём родам з Адэсы. Вячаслаў Нікіфараў абраў яго з тысячы дзяцей з Украіны, Расеі і Беларусі. Кастынг быў вельмі складаным, але рэжысёр задаволены хлапчуком. Алесю гуляе беларуска Даша Кірэева. У карціне задзейнічаны таксама беларускія актор Павал Харланчук, Валерыя Арланава і Сяргей Чэкерэс.

РЭЖЫСЁР ВЯЧАСЛАЎ НІКІФАРАЎ ЗАДАВОЛЕНЫ ПРАЦАЙ АРЦЁМА ВЕНГЕРОВІЧА.
МІНАКІ З ЦІКАВАСЦЮ ГЛЯДЗЕЛІ НА ЗДЫМКІ ФІЛЬМА.
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК
АРЦЁМ ВЕНГЕРОВІЧ ПРЫЕХАЎ У МЕНСК З АДЭСЫ. ТУТ ЁН ЖЫВЕ УЖО ДВА МЕСЯЦЫ РАЗАМ З МАМАЙ.
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК
АКТРЫСА ВАЛЕРЫЯ АРЛАНАВА РЫХТУЕЦЦА ДА ЗДЫМАК.
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК
СЯРГЕЙ ЧЭКЕРЭС ВЫКОНВАЕ РОЛЮ МАСТАКА.
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК
АКТРЫСЕ ДАВЯЛОСЯ ПАДАЦЬ РАЗАМ З ЦЫГАРЭТАЙ У РУКАХ.
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК
МАСОЎКА НЕ ДАПАМАГАЕ ЁЙ ЎЗНЯЦЦА З ЗЯМЛІ.
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках