29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent упершыню за пяць месяцаў перавысіў $55

7
Кошт нафты Brent упершыню за пяць месяцаў перавысіў $55

Апошнім разам кошт нафты гэтага гатунку знаходзіўся на ўзроўні $55 за барэль 19 красавіка 2017 года.

Сусветныя кошты нафты маркі Brent упершыню з сярэдзіны красавіка 2017 года падняліся вышэй за адзнаку $55 за барэль. Кошт ф'ючэрса нафты маркі Brent з пастаўкай у лістападзе 2017 года падчас таргоў на біржы ICE ў Лондане павялічыўся на 1,36% і склаў $55,01 за барэль, сведчаць звесткі таргоў на біржы ICE, паведамляе РБК.

Апошнім разам кошт нафты гэтага гатунку знаходзіўся на ўзроўні $55 за барэль 19 красавіка 2017 года.

Раней у верасні кошт барэля нафты маркі Brent перавысіў $54 за барэль. Фінансавыя аналітыкі тады звязалі падвышэнне цаны нафты з тым, што ЗША яшчэ не паспелі акрыяць ад разбурэнняў, выкліканых ураганам «Харві» ў Тэхасе і Луізіяне, а ўжо сутыкнуліся з перспектывай пацярпець ад новых стыхійных бедстваў - ураганаў «Ірма» і «Каця».

Агульная шкода ад ураганаў «Харві» і «Ірма» можа абысціся эканоміцы ЗША ў $290 млрд. Са слоў прэзідэнта кансультацыйнай кампаніі AccuWeather Джаэла Майерса, шкода ад стыхіі стане «рэкорднай».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках