29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прыстрашылі адключыць Кітай ад SWIFT

24
ЗША прыстрашылі адключыць Кітай ад SWIFT

ЗША могуць увесці санкцыі супраць Кітая, калі той працягне гандаль з КНДР.

Як паведамляе Bloomberg, пра гэта заявіў кіраўнік амерыканскага Мінфіна Стывен Мнучын.

З ягоных слоў, гаворка можа ісці пра частковае закрыццё Пекіну доступу да сусветнай даляравай сістэмы - іншымі словамі, адключэнне шэрагу кітайскіх банкаў ад сістэмы SWIFT.

«Калі Кітай не выканае санкцыі, мы накладзём на іх дадатковыя санкцыі і закрыем ім доступ да міжнароднай даляравай сістэмы, а гэта ўжо вельмі важна», - заявіў Мнучын на канферэнцыі CNBC у Нью-Ёрку.

У «чорным спісе» Мінфіна ЗША ўжо знаходзяцца некалькі дзясяткаў кітайскіх грамадзян, а таксама шэраг кампаній, якія, як лічаць у Вашынгтоне, ускосна ці наўпрост датычныя да ядзернай праграмы Пхеньяна.

У тым жа санкцыйным пераліку - расейскія кампаніі, у тым ліку, якая належыць экс-кіраўніку «Раснафты» Эдуарду Худайнатаву ННК («Незалежная нафтавая кампанія»). Яна, як высветліў Мінфін Штатаў, праз сваіх «дачок» пастаўляла ў КНДР нафтапрадукты.

У РФ працягваюць працаваць прадстаўнікі паўночнакарэйскіх банкаў, «нахабна парушаючы рэзалюцыі, прынятыя самой жа Расеі ў Радзе Бяспекі ААН», заявіў Мнучын.

«Мы паслалі ясны сігнал: калі хто-небудзь хоча гандляваць з Паўночнай Карэяй, мы падумаем аб тым, каб спыніць гандаль з ім», - дадаў ён.

Новы санкцыйных пакет, нагадаем, быў прыняты Радай бяспекі ў панядзелак. Да забароны на куплю ў Пхеньяна вугалю, жалезнай руды, морапрадуктаў, а таксама іншай сыравіны і мінералаў, дадалося эмбарга на тэкстыль, а таксама абмежаванні на пастаўкі ў КНДР прыроднага газу і нафтапрадуктаў.

Паводле сталага прадстаўніцтва ЗША ў ААН, разам з абмежаваннямі, уведзенымі папярэднімі рэзалюцыямі, ажыццяўленне новых санкцый дазволіць пазбавіць КНДР больш за 90% экспартных даходаў у цвёрдай валюце, якія ў 2016 годзе склалі блізу $2,7 млрд.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках