25 красавiка 2024, Чацвер, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падарожнік Фёдар Конюхаў вучыцца на пілота ў Беларусі

11
Падарожнік Фёдар Конюхаў вучыцца на пілота ў Беларусі
Фёдар Конюхаў
ФОТА: RIA.RU

Конюхаў вучыцца ў Беларусі праз «адсутнасць магчымасці» атрымаць «пілотскую» ў Расеі.

Вядомы расейскі падарожнік Фёдар Конюхаў адправіўся ў Беларусь вучыцца на пілота. Атрымаць пілотнае пасведчанне ў Расеі ён не мае магчымасці, піша «Новая газета» са слоў прэзідэнта Федэрацыі планёрнага спорту Расеі і інструктара Конюхава Сяргея Рабчынскага.

Рабчынскі дадаў, што Беларусь - адна з краін, куды едуць расейцы за лётнымі пасведчаннямі, бо «Расавіяцыя не стварыла празрыстую сістэму для стварэння вучэбных авiяцыйных цэнтраў».

Навучанне Конюхава зойме блізу паўгода. За гэты час ён павінен асвоіць тэорыю, трэнажоры і палёты (між іншым, у аблоках), а таксама начныя палёты.

Пасведчанне пілота расейскі падарожнік хоча атрымаць, каб ажыццявіць беспасадкавы пералёт вакол свету на планёры за пяць дзён. Такое падарожжа ён мяркуе здзейсніць у найбліжэйшыя гады. Меркаваны маршрут палёту - паўднёвы, праз Афрыку. Стартаваць і фінішаваць Конюхаў хоча ў Аўстраліі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках