29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Dzieciuki запрашаюць беларусаў на «Партызан-рок» у Беласток

4
Dzieciuki запрашаюць беларусаў на «Партызан-рок» у Беласток

На канцэрт у Беластоку беларусы змогуць атрымаць гадавыя шэнгенскія візы задарма.

28 кастрычніка ў Беластоку, у Лядовым палацы, адбудзецца музычны фэст «Партызан-рок».

Першы такі фэст прайшоў у Варшаве ў 2016-м, у ім бралі ўдзел Brutto, «Крамбамбуля», Dzieciuki, нагадвае nn.by.

Сёлета арганізатары пашыраюць рамкі фестывалю, плануючы прыцягнуць удвая больш гледачоў.

Таму і была абраная найбольшая пляцоўка ў найбліжэйшым да Беларусі польскім горадзе. Беластоцкі лядовы палац змяшчае больш як тры тысячы гледачоў.

Беларусь на фэсце прадставяць «Дзецюкі»— - выбітны фолк-панк калектыў з Горадні.

Тэксты іх песень адсылаюць да гістарычных падзей. Героі песень - гэта і Кастусь Каліноўскі, і Тадэвуш Касцюшка, і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, і Булак-Балаховіч. Тэмы, якія закранаюцца ў песнях, актуальныя і на сённяшні дзень, хоць апісваюць падзеі шматгадовай даўніны.

Таксама партызанскі музычны атрад будзе папоўнены ўкраінскім гуртом «Гайдамакі», а з боку Польшчы далучыцца бескампрамісны «Культ» на чале з яго нязменным лідарам — Казікам Сташэўскім.

Kult быў утвораны ў 1982 годзе ў Варшаве. Аснову іх музыкі складае панк з элементамі року, ска, джазу, традыцыйнай балады і рэгі. З самага пачатку група была імгненна вядомай гукам, голасам і правакацыйнымі тэкстамі вакаліста Казіка Сташэўскага.

Іх песні скіраваныя супраць «сістэмы» — ці то гэта апарат камуністычнай улады, ці то царкоўныя інстытуты, ці то псеўдадэмакратычныя лідары, ці то карпарацыі, якія разбураюць свядомасць і выхоўваюць у людзях прагу нажывы, эгаізм і бяздушнасць.

Haidamaki — украінская музычная фармацыя, яркія прадстаўнікі сучаснай rock & world music культуры. Іх музыка - сінтэз сучаснага року, дабу, панку, ска, замяшанага на ўкраінскім фальклоры і балканскіх матывах.

Квіткі на «Партызан-рок» можна набыць у касах горада і праз сістэму kvitki.by.

Танцпляц - 60 руб.

Трыбуны - 65 руб.

Усім глядачам канцэрту Пасольства Польшчы ў Беларусі дае бясплатныя гадавыя візы пры наяўнасці квітка.

Падрабязнасці — на сайце muztur.by ці па тэлефоне +375 25 526 84 14.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках