28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вільню назвалі самым шчаслівым горадам ЕЗ

3
Вільню назвалі самым шчаслівым горадам ЕЗ

Еўрастат выявіў, у якім горадзе Еўразвязу самыя шчаслівыя жыхары.

Самыя шчаслівыя жыхары Еўразвязу пражываюць у Вільні. Адпаведныя звесткі прадставіла ў сераду, 13 верасня, статыстычнае агенцтва Еўрастат.

Адзначаецца, што 98% жыхароў Вільні задаволеныя сваім месцам жыцця. На наступным месцы ідуць Капенгаген і Стакгольм (па 97% задаволеных жыхароў), затым па 96% - Люксембург і Вена.

Па ўзроўні чысціні сярод еўрапейскіх сталіц лідзіруе Люксембург - так мяркуе 95% жыхароў. Далей ідуць Вена (90%) і Любляна (88%)

Найбольш якасныя школы ў Дубліне. Так лічаць 83% жыхароў ірландскай сталіцы, далей ідуць Нікасія, Любляна і Хельсінкі (79%), а таксама Люксембург (78%).

Самы камфортны грамадскі транспарт, паводле апытанняў, - у Люксембургу і Вене (па 88%), Стакгольме (87%) і Любляне (86%).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках