19 красавiка 2024, Пятніца, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША прапанаваў вярнуць Данбас Украіне з дапамогай міратворцаў ААН

14
Дзярждэп ЗША прапанаваў вярнуць Данбас Украіне з дапамогай міратворцаў ААН

Міратворцы павінны таксама ўзяць пад кантроль мяжу Украіны з Расеяй.

ЗША выступаюць за размяшчэнне міратворцаў ААН на Данбасе, у тым ліку на ўсёй акупаванай тэрыторыі і на мяжы з Расеяй. Пра гэта заявіла спікер Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Хезер Ноэрт, паведамляе «Радыё Свабода».

ЗША намагаюць, каб у міратворцаў быў шырокі мандат - гарантаваць мір і бяспеку на ўсёй тэрыторыі Данбаса і на мяжы - «каб пазбегнуць пагаршэння або замацавання падзелу Украіны».

«Мы верым, што магчымасць міратворчых сіл ААН на ўсходзе Украіны - гэта ідэя, якую, вядома, варта вывучыць. Мы мяркуем, што гэта магчымы спосаб абараніць украінскіх грамадзян, незалежна ад нацыянальнасці. Мы мяркуем, што гэта стварае патэнцыял для аднаўлення суверэнітэту Украіны і яе тэрытарыяльнай цэласнасці», - сказала Ноэрт.

ЗША мяркуюць, што патрэбен працяглы рэжым спынення агню.

«Мы б хацелі, каб Расея пайшла на развядзенне сіл уздоўж лініі кантакту, вывела цяжкае ўзбраенне і дазволіла поўны, бесперашкодны і бяспечны доступ міжнародным назіральнікам, уключна з міжнароднай мяжой», - падкрэсліла прадстаўніца Дзярждэпартамента.

Раней сталы прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Нябензя заявіў, што Расея накіравала старшыні Рады бяспекі ААН Тэкедэ Алему і генсеку арганізацыі Антоніу Гутэрашу праект рэзалюцыі аб размяшчэнні міратворцаў на лініі судакранання на Данбасе.

На думку пасла Украіны ў ААН Уладзіміра Ельчанкі, у расейскім праекце рэзалюцыі гаворыцца пра «абсалютна нерэальныя рэчы», у якіх няма «ніякай міратворчасці». З ягоных слоў, РФ прапанавала размясціць місію толькі на лініі судакранання, а таксама правесці перамовы аб гэтым пытанні з прадстаўнікамі тэрарыстаў.

У Дзярждэпартаменце заявілі, што міратворцы на ўсходзе Украіны павінны быць не толькі на лініі сутыкнення, а на ўсёй тэрыторыі Данбаса.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках