25 красавiка 2024, Чацвер, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Арастовіч: Пуцін затузаўся

22
Аляксей Арастовіч: Пуцін затузаўся
Аляксей Арастовіч

Упершыню ключ да развязання канфлікту з РФ цалкам знаходзіцца ў руках Украіны.

З дапамогай заяў аб увядзенні міратворцаў на Данбас і распаўсюджвання чутак аб змене верхаводаў так званых «ЛНР» і «ДНР» Расея спрабуе пасеяць рознагалоссі паміж Украінай і яе заходнімі партнёрамі, мяркуе вайсковы аглядальнік Аляксей Арастовіч. «Апострофу» ён распавёў, чаму такія дзеянні робяцца менавіта цяпер, і чаго баіцца Уладзімір Пуцін:

- Пуцін дэманструе перад Захадам і намі гатоўнасць мірыцца на Данбасе і ўводзіць туды міратворцаў. У гэтым і палягае інтрыга. Гэта носіць дэманстратыўны характар, бо пакуль рэальных дзеянняў няма - усё на ўзроўні распушчаных чутак. Расея нават дэманструе некаторы рух войскаў у стылі «мы адводзім ад пярэдняга краю расейскія танкі ў глыбіню». Але гэта таксама дэманстратыўныя дзеянні, якія не маюць пад сабой рэальных падставаў, каб можна было судзіць, што Крэмль сапраўды пайшоў на разрадку.

Акрамя таго, паралельна Пуцін прапаноўвае ініцыятывы ў ААН - пра тое, што так, няхай міратворцы ахоўваюць АБСЕ на ўсёй тэрыторыі, а не толькі на лініі размежавання. Расея размывае намаганні з нашага боку, а таксама наш адзіны фронт з Парыжам, Берлінам і Вашынгтонам. Пуцін хоча пасварыць Парыж, Берлін, Вашынгтон і Кіеў паміж сабой. Немцы, напрыклад, цяпер хочуць яму ледзь не Нобелеўскую прэмію міру даць за тое, што бразнуў на тэлефон Мэркель, што ён згодны на міратворцаў. Французы выступаюць больш жорстка, амерыканцы - зусім жорстка. А мы не можам вызначыцца...

Ключ да гэтай праблемы - не заява Пуціна аб міратворцах і не замена кадравага складу «ДНР» і «ЛНР», а прыняцце Украінай закона аб дэакупацыі Данбаса. Калі там будзе выразна паказана, што Расея - гэта агрэсар, усё радыкальна памяняецца: агрэсар не можа быць у Радзе Бяспекі ААН, не можа накладваць вета на рэзалюцыі або, напрыклад, на ўкраінскія ініцыятывы аб міратворцах і гэтак далей.

Тое, што Пуцін затрапятаўся, паказвае, што санкцыі паджымаюць. Асабліва, перад выбарамі. І трэба дамагчыся чагосьці накшталт паслаблення санкцый. І ён хоча размыць крыху гэтыя санкцыі - калі не амерыканскія, дык хоць еўразвязаўскія... Таму Пуцін і пачаў выступаць з контрініцыятывамі, кідаючы костку нам, каб мы перасварыліся паміж сабой, абмяркоўваючы ідэю аб міратворцах і тое, ці сапраўды ён хоча разрадкі. Як толькі мы пачалі дружна наступаць на яго адзіным фронтам, трэба нас трошкі паміж сабой пасварыць.

Для гэтага робяцца дэманстратыўныя дзеянні і даецца ім адпаведнае медыйнае суправаджэнне, часткай якога мы і з'яўляемся, абмяркоўваючы падставы, якія нам падкідвае Масква.

Пуцін спадзяецца дамагчыся, каб ягоны варыянт рэзалюцыі прайшоў у ААН або каб ва ўкраінскую рэзалюцыю аб уводзе міратворцаў былі ўнесеныя вельмі вялікія папраўкі на карысць Расеі. Для яго галоўнае - выскачыць з-пад прыняцця Вярхоўнай Радай Украіны закона аб дэакупацыі, дзе ён будзе названы агрэсарам. Напрыклад, ператварыць яго з закона аб дэакупацыі ў закон аб рэінтэграцыі Данбаса, у якім не абавязкова паказваць агрэсара. За гэта вядзецца барацьба. Таму і засвяціўся Міша з Юляй, як раз акуратненька ў гэты перыяд: калі Парашэнку праз тыдзень трэба выступаць з трыбуны Генасамблеі ААН, і пажадана, каб закон быў прыняты да гэтага моманту, ён адцягваецца на ўнутраную барацьбу. Выглядае так, што дзеянні ўзгодненыя. Упершыню ключ да развязання канфлікту на Данбасе цалкам знаходзіцца ў руках Украіны, а мы не прымаем гэтую пастанову...

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках