25 красавiка 2024, Чацвер, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдоўскі кіроўца на два дні патрапіў у пастку барысаўскай вуліцы

13
Малдоўскі кіроўца на два дні патрапіў у пастку барысаўскай вуліцы
КІРОЎЦА Ў ПАМАРАНЧОВАЙ КАМІЗЭЛЬЦЫ

Кіроўцу падвёў навігатар.

Кіроўца фуры з Малдовы загрузіўся ў Докшыцах і ехаў на мытны пост у Бабруйск праз Барысаў, дзе трапіў у сапраўдны капкан, збочыўшы з асфальтавага пакрыцця вуліцы Горкага.

Як патлумачыў кіроўца, ён даверыўся навігатару, які праклаў маршрут у Залінейны раён Барысава і далей на дарогу Р67 у Беразіно і Бабруйск, піша ex-press.by.

Аднак на вуліцы Горкага кіроўца ўбачыў знак, які забараняе рух грузавога транспарту, і павярнуў на вуліцу Батурына, каб вуліцай 10 гадоў БССР прадоўжыць рух паралельна вуліцы Горкага.

Але вуліца Батурына і вуліца 10 гадоў БССР не заасфальтаваныя. Цяжка гружаная фура трывала засела ў пяску як раз на скрыжаванні гэтых вуліц і ўсе спробы выбрацца самастойна з пясчанага капкана былі безвыніковымі.

На дапамогу кіроўцу прыйшлі жыхары найбліжэйшых дамоў, але без цягача выцягнуць фуру было магчыма. Давялося начаваць у кабіне.

ЖЫХАРЫ З НАВАКОЛЬНЫХ ДАМОЎ ПРЫЙШЛІ НА ДАПАМОГУ.

На наступны дзень прыехаў нехта з суседскіх знаёмых на пагрузчыку «Амкадор». Пагрузчык уставаў на дыбкі, але сіл у яго было недастаткова, фура яшчэ глыбей угразла ў грунце. Толькі вечарам дамовіліся з кіроўцам самазвала МАЗ, які змог з дапамогай троса выцягнуць цяжкавік замежніка з пясчанага палону.

ВЫЦЯГНУЦЬ ФУРУ ЗМОГ ТОЛЬКІ МАЗ.

Імаверна, малдоўскі кіроўца павязе з Барысава не самыя найлепшыя ўспаміны пра негалоўныя вуліцы горада, але будзе цёпла ўспамінаць жыхароў гэтых вуліц, якія два дні бескарысліва выбаўлялі яго з бяды.

ТОЕ САМАЕ СКРЫЖАВАННЕ.
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках