29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Звычайна грыбы з'яўляюцца хвалямі, а цяпер высыпалі ўсе адразу!»

4
«Звычайна грыбы з'яўляюцца хвалямі, а цяпер высыпалі ўсе адразу!»

Навукоўцы патлумачылі, адкуль сёлета ў беларускіх лясах небывалы ўраджай.

Больш за тыдзень стужкі беларусаў у сацсетках мільгаюць фатаграфіямі чырвонагаловікаў, падбярозавікаў, баравікоў...Людзі прывозяць з лясоў па тры-чатыры вядры трафеяў ціхага палявання за адну паездку, піша kp.by.

- Сёлета небывалы ўраджай грыбоў! - распавядае мянчанка Ірына. - Едзеш па краі лесу, спыняешся, ледзь заходзіш - і можаш ужо збіраць. Прычым цяпер ёсць і баравікі, і маслякі, і грузды, і апенькі. У нядзелю я сабрала 65 баравікоў, і гэта пасля таго, як у маім лесе і іншыя грыбнікі пабывалі.

- А ў нас грыбоў няма, хоць звычайна проста процьма, - пярэчыць жыхарка Любанскага раёна Менскай вобласці Алена. – Нібыта і дажджы ідуць, усе ўмовы ёсць, а грыбоў няма!

Як выявілася мае рацыю ўсё ж Ірына.

- Цяпер грыбоў сапраўды шмат, - кажа загадчыца лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя. В.Ф. Купрэвіча Таццяна Шабашова. - Лета было вельмі халоднае і сухое, у жніўні ў раёнах, дзе раней у нізінах стаялі балоты, усё высахла. А потым пачаліся дажджы, стала дастаткова цёпла - гэта асноўныя фактары, якія патрэбныя для росту грыбоў. Калі лета нармальнае - цёплае і з дажджамі, грыбы растуць хвалямі цягам усяго цёплага перыяду. А калі летам неспрыяльныя ўмовы надвор'я, то потым яны з'яўляюцца ўсе ў адзін час. Менавіта таму іх цяпер так шмат. У канцы жніўня каля Бярэзінскага запаведніка наогул ніякіх грыбоў не было, а на мінулым тыдні толькі лянівы не назбіраў бы!

- А дзе больш за ўсё цяпер грыбоў?

- Там, дзе ёсць нармальныя лясы - хвойнікі, ельнікі, бярэзнік. Грыбы ёсць усюды, дзе існуюць умовы для іх росту, - адказвае Таццяна Шабашова. - Нават у дварах растуць! І шампіньёны, і іншыя грыбы. Міцэлій (грыбніца. - Рэд.) назапасіў сваю масу, цяпер трэба яе неяк рэалізаваць. Патрэбныя споры, каб далей расці, рассяляцца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках