29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малады настаўнік з Рудабелкі выйшаў на плошчу і атрымаў працу

5
Малады настаўнік з Рудабелкі выйшаў на плошчу і атрымаў працу

Блогер Андрэй Павук правёў пікет у цэнтры горада і дамогся сваёй мэты.

Вядомы блогер і настаўнік біялогіі паводле адукацыі Андрэй Павук з райцэнтра Рудабелка Кастрычніцкі (Гомельская вобласць) выйшаў 30 жніўня на галоўную плошчу мястэчка з адзінкавым пікетам, пратэстуючы супраць адсутнасці магчымасці працаўладкавацца паводле спецыяльнасці. І атрымаў працу.

«У мяне сапраўды склалася цяжкая сітуацыя, - кажа «Радыё Свабода» Андрэй. - З жонкай гадуем дваіх дзяцей, а працуе толькі яна адна. Выплачваем крэдыт за кватэру. Намінальна я індывідуальны прадпрымальнік, але пасля таго, як са мной скасавалі дамову на арэнду памяшкання пад фотастудыю, я, фактычна, застаўся без працы. З гэтай прычыны і выйшаў на плошчу. Стаяў з плакатам у фае Дома культуры, дзе праходзіла раённая педагагічная канферэнцыя. Некаторыя настаўнікі ўсміхаліся, казалі, што арыгінальна, частка палохалася, а асобныя пыталіся: «Колькі заплацілі?» Але памяняцца са мной месцамі не захацелі».

У пачатку жніўня актывіст прачытаў у мясцовай газеце пра вакансіі ў школах раёна. Звязаўся з Гарохавіцкай, Ламавіцкай школамі, з гімназіяй, але дзіўным чынам вакансіі паспелі запоўніць - не сталі ўжо патрэбныя ні педагогі-арганізатары, ні інжынеры-праграмісты, ні нават прыбіральнікі службовых памяшканняў.

«Я згодны быў ўладкавацца і лабарантам, і прыбіральнікам, але безвынікова. Звярнуўся ў райвыканкам па дапамогу і атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Уладзіміра Елісеева. Ён адказаў, што звесткі пра свабодныя месцы мяняюцца штодня і мне трэба звяртацца «ў працоўным парадку ва ўправу працы, занятасцi i сацыяльнай абароны райвыканкама», - распавёў Павук.

У гэтым годзе на пачатку года на прапанову аддзела адукацыі Андрэй Павук планаваў уладкавацца на працу ў Любанскую сярэднюю школу настаўнікам біялогіі і хіміі. Але нечакана на адрас установы прыйшоў ліст пратэсту ад бацькоў школьнікаў, якія, са слоў Павука, магла ініцыяваць старшыня сельсавета Тамара Кароль.

У калектыўным лісце восем бацькоў школьнікаў выказаліся супраць прызначэння Андрэя Павука настаўнікам з прычыны «ягонай дзейнасці». Подпіс адной жанчыны ў лісце быў падроблены, але мясцовая міліцыя «замяла» гэты факт.

І ўсё ж такі пікет меў вынік. Андрэя Павука ўзялі на працу лесніком у Гоцкае лясніцтва.

«Дзейнасць» Андрэя Павука звязаная з ягонай актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Ён стварыў «Вконтакте» групу «Рудабельская паказуха», стаў здымаць відэасюжэты пра мясцовае жыццё. Мясцовым чыноўнікам даставалася ў песнях, у тэатралізаваных сцэнках і ў каментарах чытачоў.

Да гэтага Андрэй Павук сем гадоў працаваў у раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі кіраўніком гуртка і акампаніятарам. Праславіўся як аўтар гіта Ксеніі Дзягелькі «Я з вёскі».

І вось цяпер уладкаваўся на працу ў лясніцтва.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках