25 красавiка 2024, Чацвер, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Менскай вобласці зарабілі на $400 тысяч больш, чым атрымалі

2
Жыхары Менскай вобласці зарабілі на $400 тысяч больш, чым атрымалі
Фота: bymedia

Прадпрыемствы ў Менскай вобласці завінаваціліся сваім работнікам заробкаў на 750 тысяч рублёў.

Паводле звестак на 1 верасня, запазычанасць у заробках ёсць на 12 прадпрыемствах Вілейскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Менскага, Маладзечанскага, Смалявіцкага і Салігорскага раёнаў. Агульная сума - 751,7 тысячы рублёў (амаль 390 тысяч даляраў у эквіваленце), піша tut.by.

За аналагічны перыяд 2016 года 44 арганізацыі Менскай вобласці парушалі тэрміны выплат.

Большасць завінавачаных - у будаўнічай галіне і аграпрамысловым комплексе.

Сярод асноўных прычын запозненых разлікаў з работнікамі - цяжкае фінансавае становішча прадпрыемстваў праз наяўнасць дэбіторскай або крэдыторскай запазычанасцяў і зніжэння аб'ёмаў вытворчасці.

Паводле актаў пракурорскага нагляду выплачаная запазычанасць у заробку на суму 5,8 млн рублёў.

Толькі судом Маладзечанскага раёна за такія парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнута 12 кіраўнікоў мясцовых арганізацый.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках