28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты прафзвязу РЭП з Глыбокага падтрымалі Ігара Комліка

Актывісты прафзвязу РЭП з Глыбокага падтрымалі Ігара Комліка
ІГАР КОМЛІК

Жыхары Глыбокага далучыліся да хвалі салідарнасці з палітвязнем.

Глыбоцкія сябры незалежнага прафзвязу РЭП адправілі паштоўкі палітвязню Ігару Комліку і падтрымалі яго, паведамляе «Радыё Рацыя».

Нагадаем, 2 жніўня 2017 года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыя кампутараў і фінансавых дакументаў у офісе прафзвязу РЭП.

Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Фядыніча дапыталі і адпусцілі, а Ігар Комлік застаецца пад вартай. Праваабарончыя арганізацыі Беларусі 3 жніўня заявілі, што ўважаюць Ігара Комліка за палітвязня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках