18 красавiка 2024, Чацвер, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рэчыцы прышвартаваліся нашчадкі вікінгаў

У Рэчыцы прышвартаваліся нашчадкі вікінгаў

Жыхары горада ўбачылі ранкам на прыстані судна пад нарвэжскім сцягам.

У сераду раніцай тыя, хто з нейкай прычыны апынуўся ў дажджлівы дзень на набярэжнай Дняпра, маглі назіраць судна, якое прышвартавалася ля выратавальнай станцыі, на якім лунаў нарвэжскі сцяг, паведамляе dneprovec.by.

Як высветлілі журналісты, яхта "Сірыус", даўжынёй 10 метраў і вагой 6 тон, належыць тром грамадзянам Нарвэгіі: Ойстэну Бакэ, Торы Менцьяярві і Руне Гокстаду. Усе вышэйпералічаныя нашчадкі вікінгаў з'яўляюцца прадстаўнікамі Нарвэжскай тэлерадыёкампаніі. Чатыры тыдні таму яны далі старт свайму падарожжу са сталіцы Фінляндыі Хельсінкі, затым прайшлі морам да Санкт-Пецярбурга. Далей іх шлях ляжаў у Вялікі Ноўгарад, Смаленск, куды яны прыбылі 1 верасня. 3 верасня экіпаж працягнуў ваяж па Дняпры, у бок Чорнага мора, і 5 верасня перасёк мяжу Беларусі. У Віцебскай вобласці судна села на мель, і падарожнікам давялося звяртацца па дапамогу да беларускіх ратавальнікаў. «Сірыус» спыняўся на начлег у Воршы, Магілёве, Шклове, Жлобіне, Рагачове. Увечары 12 верасня нарвэжскае судна прыбыло ў Рэчыцу. Далей яны накіруюцца ва Украіну, канчатковай мэтай тэлевізійнікаў з'яўляецца турэцкі Стамбул.

Пасля падарожных нататак убачыць свет 6-серыйны фільм. Гэтая каманда падарожнікаў ужо пабывала ў Паўднёвай Амерыцы, Манголіі, але, як прызнаўся Руне Гокстад, які з'яўляецца ў штодзённым жыцці акторам-камедыянтам, такіх шчырых людзей, як у Беларусі, гатовых заўсёды прыйсці на дапамогу, яны не сустракалі нідзе. Вось і па прыездзе ў Рэчыцу ў яхты ўзніклі праблемы з рухавіком. Судну ўжо 39 гадоў, а рухавіку, які раней быў усталяваны на грузавіку, і зусім 60. Паспрыяў у рамонце начальнік Рэчыцкай выратавальнай станцыі Аляксандр Рабцаў.

Далей нарвэжцы адправіліся ў бок Лоева. Адзін з чальцоў экіпажа, Торы Менцьяярві, некалі вучыўся ў Менску, а ў пачатку 90-х мінулага стагоддзя ўжо наведваў наш горад. «Змены проста каласальныя. Горад змяніўся і стаў яшчэ прыгажэйшы, - не хаваў нарвэжскі госць свайго захаплення ўбачаным. - Шкада, надвор'е падкачала, але мы, нарвэжцы, да холаду звыклыя».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках