29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы найлепшыя піўныя фэсты гэтай восені

2
Названы найлепшыя піўныя фэсты гэтай восені

Піўныя фэсты пройдуць у Амстэрдаме, Антвэрпэне, Пльзэне, Ханоі, Маскве і ў Менску.

Да пачатку самага вядомага нямецкага піўнога фэсту Актоўбэрфэст у Мюнхене засталіся лічаныя дні. Ужо 16 верасня мэр горада ўрачыста адкрые свята. На жаль, многім не ўдасца трапіць на гэтую грандыёзную падзею. Аднак піўныя фэсты пройдуць восенню не толькі ў Нямеччыне, піша tio.by.

З 27 да 29 кастрычніка свята цёмнага піва пройдзе ў Амстэрдаме. У велізарным холе будынка фондавай біржы Бэрлаге аматары пеннага напою прадэгустуюць прадукцыю не толькі сусветных брэндаў, але і маленькіх сямейных прадпрыемстваў. На суд наведвальнікаў прадставяць больш за 50 марак хмельнага напою, уключаючы гатункі з фруктовымі выцяжкамі і рознымі экзатычнымі дадаткамі. Свята будзе суправаджацца музыкай у выкананні мясцовых музыкаў. Кошт квітка складзе 10 еўраў, а келіх піва можна будзе набыць за 2 еўры.

У Антвэрпэне піўных гурманаў чакаюць з 30 верасня да 1 кастрычніка на фэсце Modeste. Тут можна пакаштаваць не толькі напоі ад мясцовых бровараў, але і фермерскі сыр ад вядомага майстра-сыраробу Мішэля Ван Трыхта. У праграме таксама парад духавых аркестраў, піўное шэсце і конкурс «Каралева хмеля».

Адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых піўных фэстаў у Чэхіі пройдзе ў горадзе Пльзэне 7 кастрычніка. Шматлюднае застолле адбудзецца на галоўнай гарадской плошчы і на тэрыторыі піваварнага завода Pilsner Urquel. На першай пляцоўцы наведвальнікаў будуць знаёміць з мінулым легендарнай піўной вытворчасці. Усе ахвотныя змогуць убрацца ў гістарычныя строі і паўдзельнічаць у працэсе стварэння піва паводле старадаўніх рэцэптаў. На пляцоўцы пльзэньскага завода адбудуцца спаборніцтвы бармэнаў і экскурсіі па бровары. Вядома ж, чэшскі фэст не пройдзе без забаўляльнай праграмы і выступаў мясцовых музыкаў.

Цікава, што Актоўбэрфэст адзначаць і ў В'етнаме. Свята піва пройдзе ў Хашыміне ў гатэлі Hotel Nikko Saigon з 21 да 23 верасня, а ў Ханоі - з 5 да 7 кастрычніка ў гатэлі JW Marriott. І зноў галоўнай адметнасцю стане традыцыйны баварскі стыль, пачынаючы ад нямецкага піва, закусак і заканчваючы фальклорнай праграмай. Чакаецца, што свята наведае блізу 8 тысяч гасцей.

Свой Актоўбэрфэст адзначаць і ў Маскве. Выпіць піва і пакаштаваць традыцыйных нямецкіх далікатэсаў можна будзе з 14 да 16 верасня на тэрыторыі нямецкай амбасады ў сталіцы. У рамках свята пройдзе ўрачыстае адкрыццё піўной бочкі, выступ баварскіх музыкаў, прэзентацыі гатункаў піва і фестывальная латарэя. Квіток на гэтую падзею, які дае доступ да напояў і пачастункаў, каштавацьме 6 000 расейскіх рублёў.

У тых, хто з нейкіх прычын не паедзе на замежныя фэсты, а на Lidbeer патрапіць не паспеў, ёсць яшчэ адзін шанец адчуць атмасферу Актоўбэрфэсту па-беларуску. Свята адбудзецца 23-24 верасня ў спартыўна-аздараўленчым комплексе «Лагойск», гасцям будуць прапаноўваць больш за 30 гатункаў піва.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках