25 красавiка 2024, Чацвер, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За паўгода ў сталічным транспарце выявілі ў чатыры разы больш безбілетнікаў

15
За паўгода ў сталічным транспарце выявілі ў чатыры разы больш безбілетнікаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА/TUT.BY

Са студзеня да ліпеня 2017 года кантралёры выявілі 49 тысяч безбілетнікаў у грамадскім транспарце.

Гэта ў чатыры разы больш, чым год таму, паведамляе tut.by.

Дырэктар «Сталічнага транспарту і сувязі» Валер Шкуратаў мяркуе, што такі рост колькасці выяўленых безбілетнікаў звязаны з некалькімі чыннікамі.

- Мабыць, гэта вынік таго, што ўвялі відэарэгістратары, скасавалі форменныя камізэлькі на электратранспарце, задзейнічалі дружыннікаў і памянялі парадак прэміравання кантралёраў.

А вось агульная колькасць пасажыраў грамадскага транспарту ў параўнанні з мінулым годам знізілася.

- У параўнанні з 2013 годам пасажыраў стала некалькі менш. Адная з прычын гэта - зніжэнне актыўнасці перамяшчэння насельніцтва. Але паказчыкі аб'ёмаў перавозак часам складана растлумачыць. Да прыкладу, з ліпеня яны сталі паступова расці. За 7 месяцаў гэтага года ў параўнанні з такім жа перыядам 2016 года колькасць пасажыраў, перавезеных наземным транспартам, скарацілася на 5,8% і склала амаль 250 мільёнаў чалавек, а метро - на 2,4% (склала амаль 163 мільёны). Ліпень паказаў невялікі прырост, а ў жніўні, паводле папярэдніх падлікаў, наземным транспартам скарысталіся амаль на 5% пасажыраў больш, чым у жніўні 2016 года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках