28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Гродна Азоце» з'явіўся новы генеральны дырэктар

4
У «Гродна Азоце» з'явіўся новы генеральны дырэктар
ІГАР БАБЫР
ФОТА: BELCHEMOIL.BY

Яго прызначыў Лукашэнка.

Новым генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот» стаў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Ігар Бабыр, паведамляе tut.by. На прызначэнне Бабыра даў згоду Лукашэнка.

Калі месца генеральнага дырэктара гарадзенскага прамысловага гіганта стала вакантным - невядома, бо на сайце ў інфармацыі аб адміністрацыі ААТ «Гродна Азот» усё яшчэ значыцца прозвішча папярэдняга дырэктара - Канстанціна Маянава.

Ігар Бабыр нарадзіўся 13 кастрычніка 1964 года ў Ноўгарадзе-Северскам Чарнігаўскай вобласці ў сям'і рабочых. У 1989 годзе скончыў тэхналагічны факультэт Кіеўскага політэхнічнага інстытута. У перыяд вучобы ў інстытуце праходзіў службу ва Узброеных Сілах СССР у ГДР.

Пасля заканчэння інстытута атрымаў накіраванне на гарадзенскае вытворчае аб'яднанне «Хімвалакно» (цяпер - філіял «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот»), дзе ў розныя гады працаваў інжынерам, інжынерам-канструктарам, вядучым інжынерам, намеснікам галоўнага механіка, начальнікам аддзела, начальнікам камерцыйнага кіравання, намеснікам дырэктара ў камерцыйных і эканамічных пытаннях.

З 2012 года і да кастрычніка 2014 года працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Гродна Азот» - дырэктарам вытворча-тэхналагічнага комплексу «Хімвалакно».

З кастрычніка 2014 года - намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім». Прызначаны «дэпутатам» Гарадзенскага абласнога «савета дэпутатаў» дваццаць сёмага склікання (у Занёманскай выбарчай акрузе №14).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках