З 1 студзеня 2019 года беларусаў перавядуць на ID-пашпарты
16- 14.09.2017, 19:11
- 48,662
ID-карта ў перспектыве павінна замяніць для беларусаў усе дакументы-пасведчанні.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко, паведамляе карэспандэнт БелТА.
«ID-карта - гэта фактычна беларускі электронны пашпарт, які будзе носьбітам электроннага лічбавага подпісу і ў перспектыве заменіць усе дакументы-пасведчанні. ID-карты таксама будуць выкарыстоўвацца, каб чалавек мог атрымліваць просты доступ да дзяржаўных электронных паслуг», - распавёў Дзмітрый Шадко.
ID-карта будзе ўнутраным дакументам, яе ўвядзенне ў Беларусі (як і біяметрычнага пашпарта, які будзе прызначацца для паездак за мяжу) плануецца з 1 студзеня 2019 года.