23 красавiка 2024, aўторак, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галандзец склаў спіс з 14 рэчаў, якія трэба зрабіць у Беларусі

6
Галандзец склаў спіс з 14 рэчаў, якія трэба зрабіць у Беларусі
ФОТА: BART VAN EIJDEN

30-гадовы еўрапеец распавядае, што ўразіла яго ў Менску.

Два месяцы таму «Камсамолка» сустрэлася з нідэрландскім падарожнікам Бартам ван Эйдэнам. Ён прыляцеў у Беларусь, каб дадаць яе ў сваю скарбонку:

- У мяне ёсць мэта - пабываць у 100 краінах і трапіць у Travellers Century Club, амерыканскую арганізацыю падарожнікаў, - распавёў Барт. - Засталося 25 краін.

Беларусь была адной з апошніх краін у Еўропе, якую наведаў. Праз два месяцы ён сістэматызаваў свае ўражанні і падвёў вынік падарожжа.

- На жаль, Беларусь – адна з краін Еўропы, якая наведваецца найбольш рэдка. Магчыма, справа ў візе (на шчасце, цяпер можна прыляцець на пяць дзён проста так). Я правёў у беларускай сталіцы чатыры дні і атрымаў задавальненне ад кожнай хвіліны.

Вось што, на яго думку, варта зрабіць кожнаму замежніку, які прыляціць у Беларусь, як турыст. Як вам спіс?

1. Паглядзець на Леніна на плошчы Незалежнасці.

2. Таемна сфатаграфаваць будынак КДБ.

3. Пакатацца ў метро (асабліва па чырвоным разгалінаванні).

4. Высветліць, як выглядае 72-метровы ромбакубаактаэдр - з'ездзіць да Нацыянальнай бібліятэкі.

5. Ацаніць графіці на Vulica Brasil.

ФОТА: BART VAN EIJDEN

6. З'есці бургер ў кавярні Enzo.

7. Праехацца па барах. Класных - вельмі шмат!

8. Выпіць кактэйль у выглядзе ваннай, у якой плёскаецца качка.

БАРЫ І КАКТЭЙЛІ Ў ІХ - ВЫДАТНЫЯ, МЯРКУЕ ГАЛАНДЗЕЦ.
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК

9. Палюбавацца Нацыянальнай бібліятэкай уначы. Яна выглядае як вялікі дыска-шар!

ПАДОБНА НА ДЫСКА-ШАР? ФОТА: BART VAN EIJDEN

10. Узлезці на Курган Славы.

11. З'ездзіць да стэлы «Менск - горад-герой».

12. Паглядзець вайсковы парад.

13. Далучыцца да народных гулянняў.

- Калі добра спланаваць, можна трапіць на глабальнае святкаванне! Калі не, ёсць рызыка таго, што горад падасца вам сумным, як некаторым падарожнікам.

14. Паесці ў беларускай сталовай.

- €3,50 за катлету па-кіеўску, бульбу, халаднік і салату з вяндлінай і сырам. Класны абед!

3,5 ЕЎРА ЗА ТАКІ НАБОР – ВЫДАТНЫ КОШТ! ФОТА: BART VAN EIJDEN
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках