19 красавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На канферэнцыі ААН прынялі прынцыповы дакумент па БелАЭС

7
На канферэнцыі ААН прынялі прынцыповы дакумент па БелАЭС

Міжнародная супольнасць падтрымала беларускіх антыядзерных актывістаў.

Пра гэта сайту Charter97.org паведамілі беларускія незалежныя экалагічныя арганізацыі ГА «Экадом» і Зялёная сетка, якія прынялі ўдзел у 6-й сустрэчы бакоў Архускай канвенцыі, якая адбылася 14 верасня. Дэлегаты 6-ай Сустрэчы Бакоў Орхускай Канвенцыі Еўрапейскай Эканамічнай камісіі ААН, якая праходзіць у Чарнагорыі, аднагалосна прызналі, што пераслед, запалохванне і ўціску праціўнікаў будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі з'яўляюцца парушэннем прынятых краінай абавязанняў.

Упершыню ў гісторыі Канвенцыі юрыдычна даказаны факт ціску на актывістаў. Афіцыйныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь не пярэчылі супраць гэтай пастановы.

Падчас Сустрэчы Бакоў Канвенцыі ЕЭК ААН «Аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя ў пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя» было прынятае аднагалоснае рашэнне VI/8c, якое канстатуе, сярод іншага, што затрыманні, арышты, накладанні штрафаў на антыядзерных актывістаў, пераслед і ўціску актывістаў за іх дзейнасць, недапушчальныя ў адпаведнасці з артыкулам 3 частка 8 Канвенцыі. Рашэнне таксама кажа пра тое, што краіна па-ранейшаму знаходзіцца ў стане невыканання Канвенцыі паводле рашэння ранейшай сустрэчы бакоў, якое было прынятае ў 2014-м годзе з нагоды будаўніцтва Беларускай АЭС.

Парушэннямі Канвенцыі былі прызнаныя затрыманні і арышты ўдзельнікаў «Беларускай антыядзернай Кампаніі» (БАЯК) Ірыны Сухій і Таццяны Новікавай, праваабаронцы Міхаіла Мацкевіча, а таксама арышт і высылка з краіны расейскага фізіка-ядзершчыка Андрэя Ажароўскага, з забаронай на ўезд у Беларусь на працягу 10 гадоў.

Падчас папярэдняй дыскусіі кіраўніца дэлегацыі Беларусі, прадстаўніца Міністэрства прыроды, Таццяна Еўдасеева, не пярэчыла супраць прызнання парушэнняў. Яна падзякавала Камітэту за дэталёвы аналіз сітуацыі і адзначыла, што «разумее, што зроблена нямала, але шмат працы яшчэ трэба». Яна выказала гатоўнасць Рэспублікі Беларусь дамагацца поўнага выканання Канвенцыі. На думку прадстаўнікоў грамадскіх экалагічных арганізацый не ясна, ці азначае гэта, што запалохванні і ўціск праціўнікаў атамнай энэргетыкі спыняцца, а новых пераследаў экалагічных актывістаў не будзе.

Аднак, на думку прадстаўнікоў беларускай няўрадавай арганізацыі «Экадом», Беларусь яшчэ далёкая да выканання сваіх міжнародных абавязанняў, і пакуль няма канкрэтных гарантый, што экалагічныя актывісты больш не будуць пераследавацца ўнутры краіны, а рашэнні, ужо прынятыя па ўціску будуць скасаваныя.

Пытанням пераследу актывістаў на 6-й Сустрэчы Бакоў была нададзеная найбольшая ўвага. У дэкларацыі, аднагалосна прынятай Бакамі Орхускай Канвенцыі ў Будве 14 верасня, адзначаецца высокая трывога з нагоды ўціску эколагаў і сігнальшчыкаў - супрацоўнікаў прадпрыемстваў, якія інфармуюць пра парушэнні. Прадстаўнік Камітэта ў правах чалавека ААН адзначыў, што іх велізарную занепакоенасць выклікае ўзрослы ціск на актывістаў, так толькі летась паводле інфармацыі няўрадавай арганізацыі Global Witness толькі ў мінулым годзе 200 з іх было забіта. Ён таксама падкрэсліў, што Будвінская - гэта, у тым ліку, абавязанне боку абараняць, а не пераследаваць актывістаў.

Кестус Навіцкас, міністр навакольнага асяроддзя Літвы, выказаў велізарнае шкадаванне з нагоды фактаў ціску на антыядзерных актывістаў у Беларусі і сказаў, што гэтая практыка павінна быць выкараненая. Ён таксама заклікаў Беларусь да выканання яе абавязанняў у Канвенцыі ў дачыненні да будаўніцтва Астравецкай АЭС, у парушэнні якіх яе выкрыў Камітэт ажыццяўлення Канвенцыі і адпаведная пастанова была прынятая 6-й Сустрэчай Бакоў.

Вадзім Ні, ад імя Экафоруму экалагічных НДА Казахстана, амерыканскай НДА «Grude accontability» і намінантаў Голдманаўскай прэміі звярнуўся да бакоў Канвенцыі з заклікам стварэння механізму хуткага рэагавання для абароны актывістаў: «бываюць сітуацыі, калі прамаруджванне ў некалькі гадоў можа прывесці да трагічных наступстваў». Ён нагадаў таксама аб ключавой ролі грамадскасці ў рэалізацыі Орхускай канвенцыі, а яе рэалізацыя немагчымая ў атмасферы страху.

Аттракта У Броін (Attracta Ui Bhroin) з Ірландыі ад імя няўрадавай арганізацыі «Еўрапейскі экафорум» заклікала надаць справам па пераследу найвышэйшы прыярытэт. Яна паведаміла дэлегатам таксама пра тое, што ў Беларусі дзяржава на сістэматычнай аснове вяла пераслед мірных апанентаў будаўніцтва АЭС уключаючы экспэртаў, ужываючы шырокі спектр метадаў ад арыштаў і дэпартацый - да запалохванняў.

Сябра Рады ГА «Экадом» Таццяна Новікава, што выступае на паседжанні Сустрэчы Бакоў у тым ліку, на сегменце высокага ўзроўню, падчас абмеркавання гэтага рашэння, падкрэсліла важнасць механізму па забеспячэнні захавання Канвенцыі, бо для экалагічных актывістаў гэта, на сённяшні дзень , адзіная абарона ад пераследаў. Яна выказала занепакоенасць беларускіх і літоўскіх НДА працягам парушэнняў канвенцыі Беларуссю пры будаўніцтве АЭС, адлюстраванымі ў прынятым на Сустрэчы рашэнні, а таксама ў новай справе, адкрытай па скарзе Літвы. Яна таксама запатрабавала прыняць меры ў ліквідацыі дапушчаных парушэнняў, і спыніць будаўніцтва небяспечнай атамнай электрастанцыі, якое вядзецца Расатамам з 2013 года ў Астравецкім раёне за 50 кіламетраў ад Вільні, а таксама заклікала органы Канвенцыі звяртаць увагу на канкрэтную практычную дзейнасць, калі яна служыць крыніцай парушэнняў, што паўтараюцца.

БЕЛАРУСКІ ЭКОЛАГ ТАЦЦЯНА НОВІКАВА

«У дадатак да існых механізмаў Канвенцыі важна прадугледзець спецыяльны орган або працэдуру хуткага рэагавання, у выпадках пераследу актывістаў. Існыя працэдуры і механізмы не могуць забяспечыць дастатковую абарону і прыняць аператыўныя меры для абароны актывістаў, а шматгадовая затрымка можа мець для іх трагічныя наступствы», - падкрэсліла Таццяна Новікава.

Расейскі фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі, які ўдзельнічае ў рабоце Канферэнцыі Бакоў, заявіў, што шкадуе аб тым, што дзяржкарпарацыя «Расатам» стала вольным або невольным саўдзельнікам развязанай ў Беларусі кампаніі па пераследу і запалохванню экалагічных актывістаў.

Таксама на Сустрэчы грамадскія няўрадавыя арганізацыі Арніка (Чэхія) і ГА Экадом (Беларусь) падалі больш падрабязную інфармацыю пра пераследы і быў запушчаны новы сайт «Не пераследам» stop-persecution.org, мэта якога - асвятленне выпадкаў пераследу экалагічных актывістаў у Еўропе і ў краінах Каўказа і Цэнтральнай Азіі. На сайце збіраюцца гісторыі канкрэтных актывістаў. Тэма пераследу экалагічных актывістаў стала адной з ключавых на 6-ай Сустрэчы Бакоў Орхускай Канвенцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках